Чтение RSS
 
 
 

Гісторыя музея

Гісторыя музея


Зыходзячы з Канцэпцыі нацыянальнага выхавання, актуальнасці ідэалагічнай работы на сучасным этапе, адным з важнейшых прынцыпаў выхаваўчага працэсу з’яўляецца сацыяльна-культуралагічны, які вызначаецца прызнаннем і асэнсаваннем нацыянальна-культурных традыцый, адраджэннем і развіццём культуры свайго народа, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці.

Педагагічны калектыў установы ў апошнія гады ў аснову сістэмы выхаваўчай работы паклаў фарміраванне маральных якасцей вучняў з улікам нацыянальнага асяроддзя. У маі 2005 года ва ўстанове пачаў працаваць гістарычна-краязнаўчы музейны пакой. У аснову яго экспазіцыі былі пакладзены матэрыялы, сабраныя вучнямі і педагогамі. Гэта архіўныя дакументы, успаміны вяскоўцаў, вялікі фальклорны матэрыял, сабраны ў нашай мясцовасці, а таксама прадметы мясцовай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. За непрацяглы час свайго існавання музейны пакой стаў цэнтрам фальклорна-краязнаўчай і вучэбна-выхаваўчай работы. У пачатку 2006 года была адкрыта новая экспазіцыя “Беларускі ручнік”.

Ішоў час, расла цікавасць вучняў і педагогаў да гісторыі свайго рэгіёна. Узнікла жаданне захаваць традыцыі, духоўныя каштоўнасці менавіта свайго куточка Бацькаўшчыны. Так педкалектыў прыйшоў да ідэі стаць інавацыйнай пляцоўкай абласнога ўзроўню па рэалізацыі сацыяльна-педагагічнага праекта “Этнашкола” – “Панямонне”.

У верасні 2006 года ўстанова была ўключана ў інавацыйную дзейнасць згодна загада ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ад 07.09.2006 года № 251.

Да гэтага часу ў музейным пакоі было сабрана шмат даследчага матэрыялу і экспанатаў, якія былі набыты ў час фальклорна-этнаграфічных экспедыцый. Музейны пакой атрымаў новы статус – музей. Але і гэта было не ўсё. Вырашана было змяніць накірунак дзейнасці: на краязнаўча-этнаграфічны.

Мэта работы музея

Фарміраванне маральных каштоўнасцей, выхаванне патрыятызму ў вучняў праз вывучэнне, захаванне і аднаўленне спадчыны рэгіёна, даследаванне духоўнай і матэрыяльнай культуры свайго народа.

Задачы работы музея

1. Ствараць умовы для развіцця ў вучняў умення аналізаваць і сістэматызаваць сабраны матэрыял, навыкаў пошукавай дзейнасці.
2. Забяспечыць узаемадзеянне прадстаўнікоў адукацыйнага працэсу з навакольным асяроддзем па вывучэнні спадчыны і гісторыі роднага краю.
3. Выхаванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі краязнаўства, даследчай працы ў працэсе праектнай дзейнасці.

Кіраўнік музея


Лысевіч Вольга Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, абслуговай працы




Актыў музея


Анісеня Вераніка, вучаніца 8 класа;
Лічык Вольга, вучаніца 9 класа;
Мітронь Анастасія, вучаніца 9 класа




Адной з асноўных частак работы музея з’яўляецца ўлік музейных фондаў. Увесь сабраны матэрыял складаецца з асноўнага музейнага фонда і навукова-дапаможнага.
Да асноўнага фонда адносяцца творы дэкаратыўна-прыкладнога характару. На сённяшні дзень сабрана і створана экспазіцыя “Ручнік – дарога чысціні” з 75 экспанатаў, 65 экспанатаў уваходзіць у экспазіцыю “Вышыўка і ткацтва”, 53 складаюць экспазіцыю з твораў настаўнікаў і вучняў, 87 “Народны побыт”. Усяго – 280 экспанатаў.










Плошча музейнай экспазіцыі складае 13 кв. метраў. Аднак, творы, якія ўваходзяць у экспазіцыю вырабы, зробленыя рукамі настаўнікаў і вучняў, упрыгожваюць памяшканні дзіцячага сада, кабінета абслуговай працы, частка знаходзіцца ў выставачных шафах.



У школьнага музея Ручніка ёсць свая эмблема
.




























У яе цэнтры знаходзіцца ручнік, аздоблены вышыўкай. Ручнік – сімвал дабра і працвітання роднага краю. Вышыўка нагадвае геаметрычны арнамент. Чырвоны колер сімвалізуе жыццё, радасць, любоў, а чорны – зямлю.

На ручніку ў цэнтры знаходзіцца хлеб, побач – жытнёвыя каласкі і валошкі. Хлеб і жытнёвы колас– сімвал дабрабыту. Валошка - сімвал Беларусі, сімвал духоўнасці і чысціні. Валошка спрадвеку суправаджае беларускую культуру: валошкі на кашулях, валошкі на ручніках, валошкі ў вершах і на карцінах.

Усе вышэй пералічаныя кампаненты эмблемы маюць цесную сувязь з экспазіцыямі музея: ручнік – дарога чысціні, народны побыт, вышыўка і ткацтва.