Чтение RSS
 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Край Гарадзенскі

Автор: admin1 от 8-04-2019, 15:55, посмотрело: 162

0


Віншуем! Віншуем! Вішуем!

6 красавіка адбылася VІ адкрытая абласная краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя “Край Гарадзенскі”. Арганізатарамі мерапрыемства для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сталі галоўнае упраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызма і краязнаўства”, факультэт гісторыі , камунікацыі турызму УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №1акадэміка Е.Ф.Карскага г.Гродна”, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №4г.Гродна”. Галоўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляліся развіццё творчага інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў і настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, актуалізацыя краязнаўчай дзейнасці, папулярызацыя навуковых ведаў і патрыятычнага выхавання.
Навучэнец 7 класа Ганчарэвіч Мікіта атрымаў дыплом 1 ступені ў секцыі “Гісторыя населеных пунктаў Гарадзеншчыны”.
Навучэнка 7 класа Навошчык Дзіяна атрымала дыплом 2 ступені ў секцыі “Шматэтнічнасць і мастацкая культура Гарадзеншчыны”.
Віншуем пераможцаў!






Край Гарадзенскі
Край Гарадзенскі

Категория: Поздравляем

 

Каштоўны падарунак

Автор: admin1 от 8-04-2019, 15:49, посмотрело: 149

0
Каштоўны падарунак зрабіла для музея Ручніка жыхарка аграгарадка Корнадзь Есько Таццяна Віктараўна. Экспазіцыя “Ручнік – дарога чысціні” папоўнілася каштоўнымі экспанатамі. Акцыя “Падарунак для школьнага музея” ў самым разгары.
Каштоўны падарунак

Категория: ---