Чтение RSS
 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Час Кода

Автор: admin1 от 8-12-2018, 15:30, посмотрело: 138

3
Тыдзень “Час Кода”

У адпаведнасці з пісьмом аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама ад 26.11.2018 г., з мэтай папулярызацыі вывучэння інфарматыкі і праграміравання, актывізацыі пазнавальнай актыўнасці вучняў, павышэння вучэбнай матывацыі з 03.12. па 09.12. праведзены Тыдзень “Час Кода”.
На працягу Тыдня вучні II-IX класаў сталі ўдзельнікамі шэрага мерапрыемтваў: дыскусія “Інтэрнэт – за і супраць” (IX кл.), конкурс прэзентацый “Як цікава пра ўсё на свеце пазнаваць” (VII кл.), конкурс наборшчыкаў тэкста “Хто хутчэй” (VI кл.), марафон ведаў і гульнявая праграма “З інфарматыкай на ты”. Праведзеныя мерапрыемствы Тыдня адрозніваліся спаборніцкім накірункам і кожны раз вызначаліся пераможцы. Найбольшую колькасць сімвалаў за 15 хвілін набрала вучаніца 6 класа Андрушка А. Вучаніцы 7 класа Жалоба Ж. і Навошчык Д. сталі лепшымі пры стварэнні прэзентацый. Вучні 9 класа Лысевіч П. і Рошуль Сафія правялі сярод пачаткоўцаў гульнявую праграму з “З інфарматыкай на ты”, падчас якой навучалі правілам карыстання камп’ютарам.


Час Кода Час Кода
Час Кода

Категория: Мероприятия