0
Амаль два дзясяткі гадоў установу адукацыі ўзначальвае Рабцава Наталля Аляксееўна- мудры Кіраўнік, сапраўдны Настаўнік, таленавіты Педагог. 2005/2006 навучальны год стаў пераломным годам у гісторыі Корнадзьскага дзіцячага сада-базавай школы. Яна стала навучальнай установай аграгарадка.
Пры кіраўніцтве Наталлі Аляксееўны быў адкрыты музей Ручніка, створаны розныя скульптурныя кампазіцыі.У які б вугалок школьнага двара не заглянулі, усюды бачна, з якой любоўю і клопатам Наталля Аляксееўна разам з калектывам стварылі прыгажосць.
Як мудры Настаўнік, яна дала старт у навуку многім сваім навучэнцам. Дзякуючы ёй, школьнікі ўстановы станавіліся неаднаразова пераможцамі і лаўрэатамі розных абласных і рэспубліканскіх канферэнцый і конкурсаў. Яе работа ва ўстанове - гэта педагаігічны поспех калектыву, поспехі вучняў, радасць за тых, што нехта зноў вытрымаў экзамен на мужнасць, на вернасць.