Чтение RSS
 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Цікава ведаць

Автор: admin1 от 14-04-2018, 16:42, посмотрело: 132

Мурашкі

Мурашка можа цягнуць груз у 50 разоў цяжэйшы за сябе. Есць у мурашак цікавая асаблівасць. Сустрэнуцца дзве мурашкі, адна з якіх сытая, другая – галодная. “Пагавораць” вусікамі (мурашыныя сігналы перадаюцца рухам вусікаў). І сытая мурашка адрыгне са страўніка каплю ежы, а галодная яе зліжа.
Мурашак нездарма называюць санітарамі лесу. Падлічылі, што мурашкі аднаго мурашніка прынеслі за 12 гадзін 33 тысячы вусеняў. Вось чаму там, дзе ўзвышаюцца мурашыныя дамы, лес чысты, здаровы.
Пчолы

Людзі часта заўважаюць, што, вярнуўшыся ў вулей, пчала пачынае кружыцца – “танцаваць”. Аказваецца, па танцу пчалы-разведчыцы астатнія пчолы даведваюцца, дзе і на якой адлегласці ад вулля знойдзены кветкі і ці многа іх.Карысць, якую прыносяць пчолы, апыляючы расліны, у многа разоў большая, чым карысць ад мёду.
Матылі

Матыль адкладвае маленькія яйкі, а з іх выпаўзаюць вусені. Вусені вельмі пражорлівыя. Яны ядуць увесь час.
Кукалкі не ядуць, не рухаюцца. У іх рыхтуецца новае ператварэнне – вылет матылёў. Вось кукалка пачынае рухацца. Хіцінавае покрыва лопаецца, і паступова з яго з’яўляюцца спінка, галоўка, лапкі. Вільготныя невялікія шматкі хутка расправяцца, заблішчаць, заззяюць яркімі фарбамі. Гэта прыгожыя крылы.
Стракозы

Калі ў вас спытаюць, якая жывёліна самая пражэрлівая, то вы хутчэй за ўсе адкажаце: тыгр, леў ці воўк. Але наўрад ці вам прыйдзе ў галаву, што самая пражэрлівая істота на свеце – страказа. А гэта іменна так: страказа каромысел за дзве гадзіны можа з’есці 40 мух, камароў ці мошак.

Категория: Ученикам