Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

С памятью в сердце

Автор: admin1 от 17-03-2018, 13:44, посмотрело: 382

Под таким названием среди учащихся 5-6 классов прошел конкурс рисунков и плакатов, приуроченный к 75-летию Хатынской трагедии.

Категория: ---

 

Урок мужнасці “Хатынскі набат” (Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі)

Автор: admin1 от 17-03-2018, 13:39, посмотрело: 439

У межах акцыі “Лёс спаленых вёсак”, прымеркаванай да 75-годдзя Хатынскай трагедыі, ва ўстанове прайшоў “урок мужнасці”. Вучні пазнаёміліся з запісамі ўспамінаў, прадастаўленых сведкамі ваеннага часу, дакументальнымі матэрыяламі пра трагічны лёс беларускай вёсачкі Хатынь. Школьнікам прэзентавана кніга Алеся Адамовіча “Хатынская аповесць”, для прагляду – фрагмент з мастацкага фільма “Ідзі і глядзі”.

Категория: ---

 

Наведванне ўстановы дашкольнай адукацыі дзецьмі, якія дасягнулі ўзросту 6 гадоў

Автор: admin1 от 17-03-2018, 12:19, посмотрело: 357

У адпаведнасці з артыкулам 144 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па медыцынскіх паказаннях або па меркаванні законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
Такім чынам, дзіця, якое дасягнула узросту 6 гадоў, мае права прадоўжыць атрыманне дашкольнай адукацыі ў той установе дашкольнай адукацыі (іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), выхаванцам якога ён з'яўляецца.

Категория: Дошкольное образование

 

Перавод выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі

Автор: admin1 от 17-03-2018, 12:17, посмотрело: 217

Пунктамі 49-50 главы 5 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150 (далей - Палажэнне), вызначана, што перавод выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца:
-па ініцыятыве законнага прадстаўніка выхаванца;
-у выпадках спынення дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі са згоды законнага прадстаўніка выхаванца.
У выпадку пераводу выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі законны прадстаўнік выхаванца падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі, у якое ён жадае перавесці дзіця, і дакументы, прадугледжаныя пунктам 45 Палажэння:
-заяву законнага прадстаўніка выхаванца;
-накіраванне ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі;
-медыцынскую даведку аб стане здароўя;
-заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для санаторных ясляў-садоў, санаторных дзіцячых садкоў, санаторных груп);
-заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).
Установы дашкольнай адукацыi не маюць права перашкаджаць пераводу выхаванца, законны прадстаўнік якога выявіў жаданне перавесці яго ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі.

Категория: Дошкольное образование

 

Якія ўважлівыя прычыны адсутнасці дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі?

Автор: admin1 от 17-03-2018, 12:16, посмотрело: 257

Падпунктам 5.6 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі вызначана, што датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі (у тым ліку ўстановы дашкольнай адукацыі) ажыццяўляецца ў выпадку працяглай адсутнасці (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на занятках на працягу навучальнага года.
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлены вычарпальны пералік уважлівых прычын, па якіх дзіця можа адсутнічаць ва ўстанове дашкольнай установы і за ім будзе захавана месца ў гэтай установе.
Кіраўнік мае права самастойна ў кожным асобным выпадку (з улікам канкрэтных абставін) вырашаць пытанне аб тым, ці з'яўляюцца тыя ці іншыя прычыны адсутнасці выхаванца ва установе дашкольнай адукацыі ўважлівымі. Рашэнне аб захаванні месца выхаванца ва установе дашкольнай адукацыі прымаецца ў інтарэсах дзяцей. У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый гэтае пытанне вырашаецца аддзелам адукацыi, спорту і турызму, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова дашкольнай адукацыі, якое наведвае дзіця.

Категория: Дошкольное образование

 

Як рыхтаваць да дзіцячага сада?

Автор: admin1 от 17-03-2018, 12:16, посмотрело: 293

Вось і падрос ваш малыш. Ён шмат чаго ўмее рабіць сам, а нешта робіць з вашай дапамогай. І ў нейкі момант мама вырашае, што пара ісці ў дзіцячы сад. Гэта вельмі важнае рашэнне. І тут бацькі заўсёды задаюць сабе пытанне: ці гатова маё дзіця наведваць дзіцячы садок? Маму асільваюць сумненні, асабліва калі дзіцяці няма яшчэ трох гадоў. У гэты перыяд карысна памятаць наступнае - вашы сумненні адносна паспяховасці дзіцяці ў дзіцячым садзе параджаюць сумненні ў душы самога дзіцяці. Таму патрэбна сказаць сабе: «Мой малыш гатовы, ён справіцца!».
Такім чынам, важнае рашэнне прынята, і вы пачынаеце рыхтаваць ваша дзіця да гэтага паваротнага моманту ў яго жыцці. Бацькі павінны разумець, што дашкольная ўстанова - гэта першая прыступка сацыялізацыі дзіцяці. Потым будзе школа, потым інстытут і г.д.
Што ж павінны зрабіць бацькі, каб адаптацыя да дзіцячага садку прайшла хутка?
Глядзіце ў "Подробнее"

Категория: Дошкольное образование

 

Як ажыццяўляецца спонсарская і іншая дапамога ўстанове дашкольнай адукацыі

Автор: admin1 от 17-03-2018, 12:08, посмотрело: 242

Артыкулам 137 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ўстаноўлена, што фінансаванне расходаў на ўтрыманне ўстаноў дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 года № 146 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі" для вырашэння актуальных задач установы дашкольнай адукацыі кіраўнік ва ўзаемадзеянні з апякунскім саветам мае права прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў.
Пры гэтым на падставе пункта 24 вышэйназванага Палажэння фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета. Такім чынам, бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералік сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы дашкольнай адукацыі.

Разліковы рахунак: BY61AKBB36320000021424100000

Категория: Дошкольное образование

 

Аплата за харчаванне

Автор: admin1 от 17-03-2018, 11:59, посмотрело: 259

Аплата за харчаванне выхаванцаў, якія наведваюць ўстанову дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца законнымі прадстаўнікамі на падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 307 "Аб памеры і парадку збірання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі".
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.03. 2014г.
№ 266, у адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, унесены змены і дапаўненні:
1. плата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў памеры 100% ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы;
2. Не спаганяецца: з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей - інвалідаў; (Прадаставіць копію пасведчання)
3. Зніжаецца на 50% для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем; для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў - выхавацеляў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў); (Прадаставіць копію пасведчання)
4. Зніжаецца на 30% для сем'яў, якія маюць 2 дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі; (Падаць даведку аб тым, што дзіця з'яўляецца навучэнцам і атрымлівае дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі)
Аплата законнымі прадстаўнікамі харчавання за 1 дзень знаходжання ў установе дашкольнай адукацыі складае:
• ў групах дашкольнага ўзросту (з 3 да 7 гадоў) - 2 руб.26 к.
Аплата ажыццяўляецца да 25 чысла бягучага месяца.

Категория: Дошкольное образование

 

Для бацькоў будучых першакласнікаў

Автор: admin1 от 17-03-2018, 11:58, посмотрело: 213

Прыём дзяцей у першы клас ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г.№ 283.
У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца 6 і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. (Раздзел 8, артыкул 15, пункт 2).
Прыём у першы клас ажыццяўляецца на падставе заявы, напісанай законным прадстаўніком, пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні, а таксама медыцынскай даведкі аб стане здароўя. (Раздзел 8, артыкул 159, пункт 1).
У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі прыём дзяцей у першы клас ажыццяўляецца ў перыяд з 02 чэрвеня па 28 жніўня.
Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.
Пералік дакументаў, неабходных для залічэння ў 1 клас:
1. Заява законных прадстаўнікоў дзіцяці
2. Пасведчанне аб нараджэнні (арыгінал і копія)
3. Медыцынская даведка аб стане здароўя

Категория: Дошкольное образование

 

Платныя адукацыйныя паслугі

Автор: admin1 от 17-03-2018, 11:56, посмотрело: 7588

Паважаныя бацькі!
З мэтай забеспячэння ранняй сацыялізацыі дзяцей і адаптацыі іх да ўмоў установы дашкольнай адукацыі, у нашай установе арганізавана работа адаптацыйнай групы кароткачасовага знаходжання выхаванцаў на платнай аснове. Прымаюцца дзеці ад 2 да 3 гадоў. Група працуе па суботах з 12.00 гадзін. Выхавальнік – Анісеня Людміла Міхайлаўна.

Категория: Дошкольное образование