Незвычайным выдаўся дзень 17 лютага. Самы сапраўдны падарунак у выглядзе снегу прыпаднесла матухна-зіма. У “снежных” кажушках і шапках стаяць велічныя сосны і елкі. Прыгожанькія белыя “рукавічкі” нацягнулі на сябе кусты. Прыгожа ў лесе! Вучыся толькі назіраць за прыродай, і ты адкрыеш для сябе шмат новага і ўбачыш прыгожа.