Чтение RSS
 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Помощь птицам

Автор: admin1 от 14-02-2018, 15:51, посмотрело: 11

Зимой можно не только играть и развлекаться, но и делать полезные дела. Первоклассники вместе с родителями сделали кормушки для птиц, чтобы помочь пернатым зимой:
Накормлю зимою птичек:
Воробушек и синичек
Дам им сала и зерна.
Рады мы, когда полна,
Птичья кормушечка!

Категория: Школьная зима 2018

 

Цікавыя факты пра зімовыя Алімпійскія гульні

Автор: admin1 от 14-02-2018, 15:45, посмотрело: 5

Цікавыя факты пра зімовыя Алімпійскія гульні.
У канцы XIX ст. барон П'ер дз Кубертэн адрадзіў Алімпійскія гульні. Але старажытныя грэкі не спаборнічалі ў зімовых відах, бо іх не мелі. Таму ў 1924 г. было прынята рашэнне правесці ў французскім Шамані турнір пад эгідай алімпійскага камітэта і першапачаткова гэта мерапрыемства называлі Міжнародны тыдзень алімпійскіх відаў спорту і толькі пазней яго сталі лічыць першай зімовай алімпіядай.
У 1920 г. амерыканец Эдзі Іган выйграў летнія Алімпійскія гульні ў якасці баксёра - цяжкавагавіка. А скончыўшы кар'еру, захапіўся ... бабслеем. Прычым так удала, што ў 1932 г. стаў яшчэ і алімпійскім чэмпіёнам ў гэтым відзе спорту. Іган з'яўляецца першым у свеце спартсменам, які перамог на абедзвюх Алімпіядах.
У 1928 г. на гульнях у Санкт - Морыцы ўсталявалася незвычайна цёплае надвор'е. Калі на старт 50- кіламетровай дыстанцыі выходзілі лыжнікі, тэмпература была каля нуля градусаў. А бліжэй да фінішу так разагрэла, што многія не паспелі фінішаваць: лыжня проста растаяла.
На Алімпійскіх гульнях 1936 г. зборная Вялікабрытаніі стала пераможцам у спаборніцтвах хакеістаў. Уся Канада ўпала ў глыбокую дэпрэсію, калі іх зборная прайграла брытанцам з лікам 1 : 2.
У 1956 г. ў зімовых Гульнях упершыню ўдельнічалі спартсмены СССР. І так удала, што па колькасці заваяваных узнагарод апярэдзілі ўсіх. А хакеісты Канады атрымалі яшчэ адзін шок: яны сталі толькі трэцімі, саступіўшы не толькі СССР, але і ЗША.
У 1974 г. нарвежскі спартыўны гісторык Якаб Вааж працаваў з пратаколамі гульняў 1924 г.. Нечакана ён заўважыў памылку у падліку балаў у скакуноў з трампліна. пасля выпраўлення дакументаў высветлілася, што ўладальнікам бронзавай ўзнагароды павінен быў стаць амерыканец Андэрс Хаўген. Алімпійскі камітэт стаў тэрмінова шукаць былога ўдельніка Алімпіяды. Так, ва ўзросце 86 гадоў спартсмен атрымаў сваю заслужаную ўзнагароду.
У 1976 г.зімовыя Алімпійскія гульні планавалі правесці ў амерыканскім горадзе Дэнверы. Адбылася амаль неверагодная для нашых дзён гісторыя: мясцовыя жыхары заявілі, што на Гульні пойдзе занадта шмат сродкаў з дзяржаўнага бюджэту, да таго ж, будзе парушана экалогія ў горадзе. Прыйшлося спешна пераносіць Алімпіяду ў Еўропу, у аўстрыйскі Інсбрук.

Категория: Ученикам