Чтение RSS
 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Конкурс фотаработ ”Мая чароўная Беларусь“

Автор: admin1 от 13-11-2017, 16:54, посмотрело: 280

У сакавіку-кастрычніку 2017г. у адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праводзіўся Рэспубліканскі конкурс фотаработ ”Мая чароўная Беларусь“ . Навучэнец 8 класа Лысевіч Павел стаў пераможцам раённага этапа конкурса і атрымаў дыплом І ступені.
Віншуем пераможцу.

Категория: ---

 

Конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»

Автор: admin1 от 13-11-2017, 16:48, посмотрело: 194

Удзельнікамі конкурса даследчых работ «Тапаніміка роднага краю», у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» і рэспубліканскага краязнаўчага праекту «Мая Беларусь» з’яўляліся асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Раённы этап рэспубліканскага конкурса даследчых работ «Тапаніміка роднага краю» праводзіўся з мая 2017 года па кастрычнік 2017 года.
Навучэнец 9 класа Лысевіч Мікіта не толькі прыняў удзел у конкурсе, але і стаў пераможцам. Навучэнец атрымаў дыплом І ступені ў намінацыі «Сельскія населеныя пункты».
Віншуем! Віншуем! Віншуем!

Категория: ---

 

Алімпіяда па працоўнаму навучанню

Автор: admin1 от 13-11-2017, 16:45, посмотрело: 194

Віншуем! Віншуем! Віншуем!

11-12 лістапада навучэнкі 9 класа ўстановы адукацыі пранімалі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні і паспяхова справіліся з тэарэтычнымі і практычнымі заданнямі. У выніку, дыплом І ступені атрымала Кармановіч Марына, дыплом ІІ ступені – Гаворка Кацярына, дыплом ІІІ ступені – Пармонік Дар’я.

Категория: ---

 

Дзень здароўя

Автор: admin1 от 13-11-2017, 11:35, посмотрело: 178

11 лістапада ў школе праведзены Дзень здароўя – свята здароўя і прыгажосці. Мэта – прапаганда здаровага ладу жыцця. У праграме Дня :спаборніцтвы па кіданню мяча, кручэнню абруча, забіванню мяча ў вароты, гульні і інш.. Лепшыя вынікі па кіданню мяча ў баскетбольнае кальцо паказаў вучань 9 класа Лысевіч Мікіта. Найбольш апладысментаў па кручэнню абруча да трох хвілін атрымалі Арабей Алеся, Андрушка Алена, Свістун Ліза, Навошчык Дзіяна, Савуцін Яраслаў. У гульні “ Два капітаны ” і ў эстафеце “ Збор грыбоў ” лепшай была каманда “ Ікс”. Пераможцай ў спаборніцтве па забіванню мяча ў вароты стаў Ганчарэвіч Мікіта. Дзень здароўя завяршыўся віншаваннем пераможцаў і пажаданнем здароўя.

Категория: ---