18 лістапада ва ўстанове завяршыўся першы этап рэспубліканскага конкурса прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. У конкурсе ўдзельнічалі 7 педагагічных работнікаў установы, якія прадставілі на суд журы і калегсвой педагагічны вопыт (індывідуальнасць, творчасць, зацікаўленасць, настрой, майстэрства).Педагогі ўстановы наведалі адкрытыя ўрокі не толькі з мэтай падтрымаць сваіх калег, але і каб параўнаць методыку выкладання настаўнікаў розных прадметаў, суаднесці са сваёй, з жаданнем пераняць эфектыўны вопыт работы калегі ўдасканаліць якасць выкладання прадметаў для дасягнення высокіх вынікаў.