



“ Місія-жыць!”
Што галоўнае ў жыцці чалавека? Жыць радасцю ад кожнага пражытага дня, прытым ужываючы наркотыкі ці весці здаровы лад жыцця? Праблеме распаўсюджвання і ўжывання наркотыкаў быў прысвечаны інфармацыйны блок-выпуск “Грані жыцця”.
Не засталіся раўнадушнымі вучні 7-9 класаў, прымаючы удзел у дыспуце “Наркотыкі і закон”. Школьнікі прыйшлі да вываду, закон на тое і закон, каб яго выконваць.
“Разам супраць СПАЙСА!”, “Што рабіць? Што зрабіць? Займайся спортам і будзеш здаровы!”, “СПАЙС! А табе гэта трэба?!”, “Пра здароўе ты падумай!” – вось асноўныя слоганы антынаркатычнай рэкламы, якія прапанавалі вучні 8 класа.
Спартыўныя спаборніцтвы “Заўсёды здаровы” прынеслі не толькі карысць целу, але і напоўнілі душу пачуццём адказнасці, усялілі здаровы дух.