Запрашаем прыняць удзел у школьным конкурсе.
Патрабаванні да конкурсных работ :
- На конкурс прадстаўляюцца самаробныя кнігі па творах (ці па ўрыўку) пісьменніка (паэта) ці асабістага сачыненняна беларускай ці рускай мовах.
- Фармат кнігі – не больш А4, абавязкова павінна быць вокладка, тытульны ліст, змест; аб’ем работы – не больш 10 старонак у рукапісным выглядзе;
- Творчыя работы могуць быць выкананы з прымяненнем любога матэрыялу і ў любой тэхніцы, за выключэннем камп’ютарных тэхналогій;
- Работы прадстаўляюцца ва ўстанову да 20 мая.
20 мая адбудзецца выстава творчых работ, прадстаўленых на конкурс.
Жадаем поспехаў і творчага натхнення!
Бібліятэкар В.Ф.Мешчаракова