Чтение RSS
 
 
 

агульнашкольны бацькоўскі сход

Автор: admin1 от 27-02-2017, 09:00, посмотрело: 299

0
У адпаведнасціз гадавым планам ваўстанове адукацыі 24.02.2017 года адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму: “ Выхаванне дзяцей на народных і сямейных традыцыях”.
Ва ўступным словенамеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Мешчаракова В.Ф. расказала пра змены, якія адбыліся ва ўстанове на працягу апошняга часу, пазнаёміла бацькоў з асаблівасцямі праходжання медыцынскага агляду вучнямі. Яна паведаміла прысутным, што ў межах інфармацыйнай кампаніі МНС падрыхтаваны тэст “Гордимся, что научили”, які бацькам сумесна з дзецьмі прапанаванапрайсці ў камп’ютарным варыянце. Тэст створаны у гульнявой форме з мэтай навучання дзяцей правілам бяспечных паводзін. Выканаўшы тэст правільна, можна атрымаць і надрукаваць сабе грамату “Геній бяспекі”. Бацькам прапанавана на сайте 112.by атрымаць рэкамендацыі па бяспецы жыццядзейнасці ў рубрыцы “Помощь рядом”.
Класны кіраўнік 8 класа і кіраўнік музея Ручніка В.А.Лысевіч запрасіла бацькоў у музей, дзе для іх праведзена экскурсія. Вольга Аляксандраўна асвяціла пытанне “Выхаванне дзяцей на народных і сямейных традыцыях” і запрасіла прыняць удзел у акцыі “Падарунак музею”.
На бацькоўскім сходзе прысутнічалі супрацоўнікі ІСН, якія расказалі аб небяспечнасці інтэрнэту для дзяцей, далі бацькам рэкамендацыі па праблеме “Дзіця і інтэрнэт”. Песняк Наталля Алегаўна адказала на пытанні бацькоў аб наведванні дыскатэк, аб адміністрацыйнай адказнасці і юрыдычных наступствах незаконнага ўжывання алкаголю, наркатычных і псіхатропных рэчываў.
Установу адукацыінаведалі прадстаўнікі МНС (першы намеснік начальніка Свіслацкага РАНС- Легенчук Д.А., спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Свіслацкага РАНС - Навасад А.І.). Бацькі азнаёмлены з інфармацыйнай запіскай аб прычынах і ўмовах, якія садзейнічалігібелі людзей на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2016 годзе. Прадэманстраваны відэафільмы “Недетские игры” і “Причины пожаров”. Супрацоўнікамі МНС уручаны бацькам памяткі бяспечных паводзін, дзецям дашкольнага і малодшага щкольнага ўзросту - наглядна-дэманстрацыйны матэрыял (серыя плакатаў “АБЖ”) для выкарыстання на факультатыўных занятках “АБЖ” і ў рабоце з вучнямі па прафілактыцы бяспекі.
Намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Міхалоўскай А.С. былі растлумачаны змяненні, якія ўнесены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у арганізацыю работы шостага школьнага дня. Гэтае пытанне было абмеркавана бацькамі сумесна з педагогамі ўстановы.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце В.Ф.Мешчаракова
агульнашкольны бацькоўскі сход

Категория: ---

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.