Чтение RSS
 
 
 

Дзень роднай мовы

Автор: admin1 от 22-02-2017, 11:26, посмотрело: 250

0
На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Ён закліканы паказаць моўную ды культурную разнастайнасць народаў свету і накіраваны на захаванне нацыянальнай самабытнасці.
Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова.
Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.
25 лютага ў школе адбудзецца гульня-падарожжа “Беларусь і беларусы”. Запрашаем усіх жадаючых, дзяцей і бацькоў, прыняць удзел у мерапрыемстве.

Категория: ---

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.