Чтение RSS
 
 
 

У школе прайшоў тыдзень гісторыі і геаграфіі

Автор: admin1 от 30-01-2017, 10:23, посмотрело: 228

0
Рэгулярна, раз ў два гады ў школе ў рамках “Фестываля навук” праводзіцца прадметны тыдзень па гісторыі і геаграфіі. Так, згодна з гадавым планам работы ўстановы на бягучы навучальны год з 23.01.2017 г. па 28.01.2017 г. з мэтай пашырэння і паглыблення ўзроўню ведаў вучняў па гісторыі і геаграфіі, павышэння цікавасці навучэнцаў да адукацыйных дысцыплін, развіцця творчых здольнасцей вучняў прайшоў прадметны тыдзень, ў якім прынялі ўдзел вучні 5, 7 - 9 класаў (адказны - Савіцкі М.П. ).
У рамках тыдня з мэтай прыцягнення ўвагі школьнікаў да прадмета і разнастайнасці іх дзейнасці ў пазаўрочны час былі выкарыстаны розныя формы работы. Прадэманстраваць творчыя здольнасці праз адлюстраванне асабістых уяўленняў пра гісторыю вучні змаглі ў конкурсе малюнкаў “Падарожжа на машыне часу”. Дзеці прадэманстравалі добрае веданне гістарычных падзей. Галерэя іх творчых работ паслужыць дыдактычным матэрыялам для вывучэння адпаведных тэм. Пераможцай прызнана вучаніца 5 кл. Дзікун Дарына з работай “Егіпецкія піраміды”. Выхаванню ў вучняў станоўчых эмацыянальна-каштоўнасных адносін да навакольнага асяроддзя, фарміраванню ўяўлення аб багацці прыроды, гісторыі і культуры розных краін свету паспрыяў конкурс сачыненняў сярод вучняў 8 – 9 класаў “Чаму я мару пабываць ў …”. Конкурс “Знаўцы геаграфіі “ і інтэлектуальная гульня “Кола гісторыі” садзейнічалі актывізацыі пазнавальнай і інтэлектуальнай дзейнасці навучэнцаў, стварэнню творчай атмасферы ў вучнёўскім калектыве. Атрыманню вучнямі новых цікавых звестак па прадмету садзейнічала праведзенне геаграфічнай віктарыны “Па краінам і кантынентам”. Тут перамогу атрымалі вучань 8 кл. Лысевіч Мікіта і вучаніца 5 кл. Жалоба Жанна. Актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх праведзеных мерапрыемстваў былі таксама наступныя вучні : Навошчык Святлана, Гаворка Кацярына, Бурак Вікторыя ( 8 кл. ), Навошчык Дзіяна ( 5 кл. ) і іншыя.
У школе прайшоў тыдзень гісторыі і геаграфіі

У школе прайшоў тыдзень гісторыі і геаграфіі

Категория: Мероприятия

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.