Чтение RSS
 
 
 

Куды паехаць на Каляды ?

Автор: admin1 от 27-12-2016, 12:40, посмотрело: 487

0
У Літве 23 снежня – свята Блукаса. У гэты дзень яго, Блукаса, спаляць – як сімвал недавершаных спраў і няспраўджаных спадзяванняў. Блукас – стары пень, літаральна і метафарычна. Як толькі спаляць яго, закаціўшы папярэдне ў кожны двор, дык і Новы год неўзабаве прыйдзе. Бо толькі пасля спальвання Блукаса дзень пачынае павялічвацца, паварочваць на вясну, а з ёю, з вясною, прыходзяць новыя справы, і новыя спадзяванні. Хочаце трапіць на Свята Блукаса? Вам у літоўскую вёску.
Калядны кірмаш на Елагінскім востраве ў Санкт-Пецярбургу адкрыецца заўтра і будзе працаваць да канца студзеня. Па-першае, варта наведаць тамтэйшы палац – ён шэдэўральны, па-другое, набыць сабе і родным рукавіц-шкарпэтак-шапак-шалікаў, звязаных рукамі з любоўю і радасцю, па-трэцяе, пакаштаваць імбірных пернікў з гарачым чаем, па-чацвёртае, пакоўзацца на каньках, па-пятае, набыць сувеніраў і ўпрыгажэнняў для елкі. Нагодаў, інакш кажучы, хапае.
Тым, каго непакояць лаўры дабрака Санты настолькі, што хочацца яго замяніць, прапануюцца спецыяльныя майстар-класы. У Санту яго не ператвораць, але вучаць запакоўваць падарункі так, як гэта робіць ён. Каб наведаць такі майстар-клас, трэба трапіць у Капенгаген да 31 снежня. Каго ў нас непакояць лаўры Санты?
Найлепшыя цацкі для ялінак – ручной работы. Найлепшыя ялінкавыя цацкі ручной работы – чэшскія. Найлепшыя з чэшскіх ялінкавых цацак ручной работы – выстаўленыя на калядным кірмашы ў старой Празе, на Старамесц- кай плошчы. Вы спытаеце пра тамтэйшыя прысмакі. На Каляды ў Чэхіі выпякаецца шмат што – ад кексаў да пернікаў і рагалікаў, усё ў навагоднім дызайне і смаку.
Кажуць, у Варшаве падчас навагодніх кірмашоў водар кавы змешваецца з пахам цукру, падсмажанага спецыяльна для булачак, якія пякуцца літаральна на вачах ў ласуноў. Кажуць, там ёсць яшчэ шмат рознага смачнага, і ад погляду на гэтае смачнае душа ператвараецца ў суцэльнае карамельна-ванільна-мядовае ( ёсць варыянты) шчасце. Можа паехаць туды хоць на дзень? Булачкі з навагоднім настроем будуць пячыся да 8 студзеня. Месца – Рынкавая плошча.

Категория: ---

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.