Чтение RSS
 
 
 

Віншуем!

Автор: admin1 от 29-12-2016, 10:57, посмотрело: 482

0
З 4 па 21 снежня 2016 года ў НДЦ “Зубронак” праводзілася змена “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Навучэнцы школ мелі магчымасць самастойна выбіраць накірунак краязнаўчай дзейнасці і ў адпаведнасці з ім удзельнічаць у адным з заяўленых акцыяй конкурсаў. Змена з’яўлялася выніковым этапам аднаіменнай рэспубліканскай акцыі. Навучэнец нашай школы Лысевіч Мікіта стаў фіналістам конкурса творчых работ “Чыстыя сэрцы роднай зямлі” і быў запрошаны ў лагер.
Фіналісты сустрэліся з заснавальнікамі конкурса, рэдакцыяй газеты “Пераходны ўзрост”, 9 снежня. Падчас сустрэчы навучэнцы змаглі стаць ўдзельнікамі літаратурнай гасцёўні, атрымаць каментарый пра творчыя работы, а таксама памятныя сувеніры! Пераможцы конкурса былі агучаны на свяце закрыцця змены 21 снежня. Дыплом 2 ступені атрымаў Мікіта. Віншуем яго і жадаем яго творчых поспехаў!
У рамках змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, 19 снежня прайшла шоў-праграма “Фестываль мастацтваў”. На адбор фестываля прыйшло каля 40 удзельнікаў. Падрыхтоўка да шоў-праграмы праходзіла ў некалькі этапаў, і ўжо фіналістамі сталі толькі 11 удзельнікаў. З дапамогай пультоў для галасавання, рабяты вызначылі пераможцу у намінацыі “Гран-Пры”. Ім стаў наш Лысевіч Мікіта. Віншуем!

Категория: События 2016 в школе

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.