Чтение RSS
 
 
 

“Спадчына – тут”

Автор: admin1 от 20-10-2016, 13:53, посмотрело: 261

0
Такая назва гэтага артыкула зусім невыпадковая. Справа ў тым, што 13 кастрычніка ў Мінску адбыўся рэспубліканскі форум “Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання”, прысутнічаць на якім пашчасціла нашаму вучню 8 класа Лысевічу Мікіце. Але ж “пашчасціла” не зусім дакладна, правільна лепш сказаць – удалося перамагчы і трапіць на такі фэст.
З чаго ўсё пачыналася? Недзе напрыканцы мінулага вучэбнага года Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрасіў жадаючых прыняць удзел у дыстанцыйным праекце “Стартап –фэст “Спадчына.tut”, накіраваным на развіццё цікавасці да прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Вучням устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі патрэбна было прадставіць на інтэрнэт-рэсурсах гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка.
За справу ўзяўся Мікіта са сваёй мамай і настаўнікам у адной асобе Лысевіч Вольгай Аляксандраўнай. На конкурс быў накіраваны распрацаваны віртуальны турыстычны маршрут “Сем цудаў Панямоння”, які ўключаў відэарэпартаж аб падарожжы.
І вось неўзабаве Мікіце як пераможцу названага конкурсу прыйшло запрашэнне на рэспубліканскі форум, які павінен быў адбыцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На фотаздымку – “хвіліна славы” Мікіты Лысевіча.
“Спадчына – тут”

Категория: События 2016 в школе

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.