Чтение RSS
 
 
 

Пасвячэнне ў вучні

Автор: admin1 от 5-10-2016, 16:22, посмотрело: 236

0
Шасцігодкі закончылі вывучэнне курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”, асноўная мэта якога – стварэнне аптымальных умоў для паспяховай адаптацыі да навучання ў школе.
Навучэнцы набылі першапачатковы вопыт ажыццяўлення вучэбнай дзейнасці. Яны ўмеюць прымаць ад настаўніка вучэбна – практычную задачу; назіраць і аналізаваць прадметы навакольнага свету з мэтай выдзялення іх істотных прымет; арыентавацца ў прасторы, на старонцы вучэбнага дапаможніка і лісце сшытка; прымяняць рацыянальныя прыёмы запамінання вучэбнага матэрыялу; кантраляваць сваю дзейнасць і ацэньваць яе вынік па зададзеных крытэрыях.
На мінулым тыдні ў першакласнікаў прайшло свята “Пасвячэнне ў вучні”.
На ўроку прысутнічалі бацькі. Шасцігодкі выканалі шмат розных заданняў, пераадолелі ўсе прапанаваныя выпрабаванні і даказалі, што гатовы стаць сапраўднымі вучнямі.

Пасвячэнне ў вучні

Категория: ---

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.