дзяржаўнай установы адукацыі
“Вучэбна-педагагічны комплекс
Корнадзьскі дзіцячы сад-базавая школа”
па правядзенні вясенняй
антынаркатычнай акцыі “Місія – жыць!”
У перыяд з 26 сакавіка па 2 красавіка 2016 года ва ўстанове адбылася вясенняя антынаркатычная акцыя “Місія –жыць!” Навучэнцы 3,4 класаў (10 чалавек) прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў і плакатаў “Наркотыкам – не!” Школьнікі адлюстравалі свае погляды на непрыняцце наркотыкаў. Конкурс слоганаў і антынаркатычнай рэкламы “Грані жыцця” адбыўся сярод навучэнцаў 6-8 класаў. Прайшоў занятак “Жыць без наркотыкаў можна”, на якім выкарыстаны матэрыялы выставы “Спыніся! Паглядзі! Прачытай! Гэта карысна! Даведайся болей!” Навучэнцы прынялі ўдзел у Дні здароўя, які прайшоў пад дэвізам “Здаровы лад жыцця сёння – здаровая нацыя заўтра”.
З бацькамі абмеркавана пытанне прафілактыкі ўжывання наркатычных сродкаў .








