Чтение RSS
 
 
 

Гісторыя музея

Автор: admin1 от 28-03-2016, 15:36, посмотрело: 415

2
Зыходзячы з Канцэпцыі нацыянальнага выхавання, актуальнасці ідэалагічнай работы на сучасным этапе, адным з важнейшых прынцыпаў выхаваўчага працэсу з’яўляецца сацыяльна-культуралагічны, які вызначаецца прызнаннем і асэнсаваннем нацыянальна-культурных традыцый, адраджэннем і развіццём культуры свайго народа, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці.
Педагагічны калектыў установы ў апошнія гады ў аснову сістэмы выхаваўчай работы паклаў фарміраванне маральных якасцей вучняў з улікам нацыянальнага асяроддзя. У маі 2005 года ва ўстанове пачаў працаваць гістарычна-краязнаўчы музейны пакой. У аснову яго экспазіцыі былі пакладзены матэрыялы, сабраныя вучнямі і педагогамі. Гэта архіўныя дакументы, успаміны вяскоўцаў, вялікі фальклорны матэрыял, сабраны ў нашай мясцовасці, а таксама прадметы мясцовай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. За непрацяглы час свайго існавання музейны пакой стаў цэнтрам фальклорна-краязнаўчай і вучэбна-выхаваўчай работы. У пачатку 2006 года была адкрыта новая экспазіцыя “Беларускі ручнік”.
Гісторыя музея
Гісторыя музея
Ішоў час, расла цікавасць вучняў і педагогаў да гісторыі свайго рэгіёна. Узнікла жаданне захаваць традыцыі, духоўныя каштоўнасці менавіта свайго куточка Бацькаўшчыны. Так педкалектыў прыйшоў да ідэі стаць інавацыйнай пляцоўкай абласнога ўзроўню па рэалізацыі сацыяльна-педагагічнага праекта “Этнашкола” – “Панямонне”.
У верасні 2006 года ўстанова была ўключана ў інавацыйную дзейнасць згодна загада ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ад 07.09.2006 года № 251.
Да гэтага часу ў музейным пакоі было сабрана шмат даследчага матэрыялу і экспанатаў, якія былі набыты ў час фальклорна-этнаграфічных экспедыцый. Музейны пакой атрымаў новы статус – музей. Але і гэта было не ўсё. Вырашана было змяніць накірунак дзейнасці: на краязнаўча-этнаграфічны.


Мэта работы музея
Фарміраванне маральных каштоўнасцей, выхаванне патрыятызму ў вучняў праз вывучэнне, захаванне і аднаўленне спадчыны рэгіёна, даследаванне духоўнай і матэрыяльнай культуры свайго народа.
Задачы работы музея
1. Ствараць умовы для развіцця ў вучняў умення аналізаваць і сістэматызаваць сабраны матэрыял, навыкаў пошукавай дзейнасці.
2. Забяспечыць узаемадзеянне прадстаўнікоў адукацыйнага працэсу з навакольным асяроддзем па вывучэнні спадчыны і гісторыі роднага краю.
3. Выхаванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі краязнаўства, даследчай працы ў працэсе праектнай дзейнасці.
Кіраўнік музея
Лысевіч Вольга Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, абслуговай працы
Адной з асноўных частак работы музея з’яўляецца ўлік музейных фондаў. Увесь сабраны матэрыял складаецца з асноўнага музейнага фонда і навукова-дапаможнага.

Да асноўнага фонда адносяцца творы дэкаратыўна-прыкладнога характару. На сённяшні дзень сабрана і створана экспазіцыя “Ручнік – дарога чысціні” з 75 экспанатаў, 65 экспанатаў уваходзіць у экспазіцыю “Вышыўка і ткацтва”, 53 складаюць экспазіцыю з твораў настаўнікаў і вучняў, 87 “Народны побыт”. Усяго – 314 экспанатаў.
Гісторыя музея
Плошча музейнай экспазіцыі складае 13 кв. метраў. Аднак, творы, якія ўваходзяць у экспазіцыю, вырабы, зробленыя рукамі настаўнікаў і вучняў, упрыгожваюць памяшканні дзіцячага сада, кабінета абслуговай працы, частка знаходзіцца ў выставачных шафах.

Категория: Туризм

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.