Чтение RSS
 
 
 

Міжнародны дзень роднай мовы

Автор: admin1 от 23-02-2016, 15:09, посмотрело: 325

0
Інфармацыя

аб святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы

ў ДУА “ Вучэбна – педагагічны комплекс

Корнадзьскі дзіцячы сад- базавая школа”



У ДУА “ Вучэбна – педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа” з 15.02.2016г. па 19.02.2016 года прайшоў тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы ( адк. настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Саўко А.К., Лысевіч В.А. ) . Праведзены мерапрыемствы : акцыя “ Гавары са мною па – беларуску”, інфармацыйная гадзіна “ Нашы карані” з мэтай аднаўлення і пашырэння ведаў вучняў пра Міжнародны дзень роднай мовы ( наст. Саўко А.К.), брэйн – рынг “ Цікава пра сінонімы” з мэтай развіцця кемлівасці вучняў (адк. Саўко А.К.), гульня – падарожжа “ Беларус і беларусы” з мэтай выхавання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня ( адк. Лысевіч В.А. ), Міжнародны конкурс “ Буслік” з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці навучэнцаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства ( адк. Саўко А.К., Жалоба А.М.), літаратурная выстава “ Пісьменнікі – юбіляры – 2016 “ з мэтай пашырэння ведаў пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча, Андрэя Макаёнка, Янкі Сіпакова, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі, Генрыха Далідовіча, Цёткі( Элаізы Пашкевіч), Янкі Лучыны ( адк. Саўко А.К., Лысевіч В.А.) , КВЗ “ Якая цудоўная і таямнічая родная мова!” з мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, актывізацыі маўленчай дзейнасці ( наст. Карцялёва Л.С. і Жалоба А.М.), адкрыты мікрафон
“ Слова роднае , жывое, гаваркое” з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу ( наст. Саўко А.К.).
Усе праведзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, на выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Міжнародны дзень роднай мовыМіжнародны дзень роднай мовы






























Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Саўко А.К.

Категория: ---

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.