Чтение RSS
 
 
 

Дзень беларускага пісьменства

Автор: admin1 от 15-09-2015, 15:39, посмотрело: 548

0
Ва ўстанове праведзены мерапрыемствы , прысвечаныя Дню беларускага пісьменства: інфармацыйная гадзіна “Памяць продкаў – гэта душа народа”, конкурс чытальнікаў на тэму ” Мову матчыну шануйце”. Лысевіч Мікіта, пераможца рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў Гродзенскай вобласці па творах класікаў беларускай літаратуры , прачытаў твор Паўла Місько “Сама рабка – на галаве чырвоная шапка” і расказаў пра свята , якое прайшло на радзіме Цёткі ў горадзе Шчучыне.
Дзень беларускага пісьменства
Святкаванне Дня беларускага пісьменства стала маштабным яркім дзействам, пляцоўкай для якога два дні — 5 і 6 верасня — быў горад Шчучын Гродзенскай вобласці.
5 верасня адбыўся гала-канцэрт і прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Арганізатарамі конкурсу сталі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі аблвыканкам, Шчучынскі райвыканкам, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, установа “Рэдакцыя часопіса ”Вясёлка”. Маштабнае мерапрыемства сабрала самых таленавітых чытальнікаў вобласці.
Пераможцам конкурсу стаў таксама вучань 7 класа ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа” Лысевіч Мікіта. Вучань паказаў свае здольнасці ў выразным, эмацыянальным чытанні, змог пранікнуцца ў вобразную сістэму і сэнсавую структуру тэксту, праявіць артыстычныя здольнасці. Мікіта ўразіў усіх пранікнёным чытаннем твора Павела Місько “Сама рабка – на галаве чырвоная шапка”, што і паспрыяла дасягненню такога рэзультату. Віншуем Мікіту і жадаем яму далейшых творчых поспехаў!

Категория: Информация

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.