Прапаноўваем вам прыняць удзел у акцыі “Падарунак для школьнага музея”. Вырабамі, якія папоўняць экспазіцыі музея могуць стаць: традыцыйныя сельскагаспадарчыя і рамесніцкія прылады працы, драўляны і керамічны посуд, начынне з лазы, вырабы хатняга ткацтва. Аднак асаблівая каштоўнасць - ручнікі.
Шчыра любіць сваю Радзіму, быць патрыётам можа толькі той, хто ведае свой край: яго прыроду, гісторыю, традыцыі, культуру. Кожны жыхар, які прэтэндуе на статус пісьменнага чалавека, павінен вывучаць краіну, у якой жыве. Хочацца верыць, што не прарвуцца традыцыі, бо не павінна прарвацца сувязь часоў.

Удзельнікі акцыі мінулых гадоў