Чтение RSS
 
 
 

Цікава ведаць. Адзінкі вымярэння часу

Автор: admin1 от 28-11-2014, 14:49, посмотрело: 35730

269
Цікава ведаць. Адзінкі вымярэння часу Вялікія адзінкі часу – год і суткі – дала нам сама прырода. Але гадзіна, мінута і секунда з’явіліся дзякуючы чалавеку.
Прынятае ў цяперашні час дзяленне сутак узыходзіць да глыбокай старажытнасці. У Вавілоне прымянялася не дзесятковая, а шасцідзесяцерыч-ная сістэма лічэння. 60 дзеліцца без астачы на 12, адсюль у вавіланян дзяленне сутак на 12 роўных частак. У старажытным Егіпце было ўведзена дзяленне сутак на 24 гадзіны. Пазней з’явіліся мінуты і секунды. Тое, што ў 1 гадзіне 60 мінут, а ў 1 мінуце 60 секунд, - таксама спадчына шасцідзесяце- рычнай сістэмы Вавілона.
Вызначэнне адзінак часу з’яўляецца вельмі важным. Асноўная адзінка часу – секунда – спачатку была ўведзена як пэўная доля сутак, а затым з-за непастаянства сутак – як пэўная доля года. У цяперашні час эталон секунды звязаны з частатой выпраменьвання атамаў хімічнага элементу цэзію.

Категория: Информация

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.