Чтение RSS
 
 
 

У школе прайшоў тыдзень геаграфіі

Автор: admin1 от 26-03-2013, 09:47, посмотрело: 580

0
Рэгулярна,раз ў два гады ў школе ў рамках “Фестываля навук” праводзіцца прадметны тыдзень па геаграфіі.Так, згодна з гадавым планам работы ўстановы на бягучы навучальны год з 11.03.2013 г. па 16.03.2013 г. з мэтай пашырэння і паглыблення ўзроўню ведаў вучняў па геаграфіі,павышэння цікавасці навучэнцаў да адукацыйных дысцыплін,развіцця творчых здольнасцей вучняў прайшоў прадметны тыдзень,ў якім прынялі ўдзел вучні 6-11 класаў (адказны - Савіцкі М.П. ).
У рамках тыдня з мэтай прыцягнення ўвагі школьнікаў да прадмета і разнастайнасці іх дзейнасці ў пазаўрочны час былі выкарыстаны розныя формы работы.Так, для фарміравання ў вучняў ўяўлення аб разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету,прыродных умоў Зямлі быў праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў “Такая розная планета”. Выхаванню ў вучняў станоўчых эмацыянальна-каштоўнасных адносін да навакольнага асяроддзя, фарміраванню ўяўлення аб багацці прыроды , гісторыі і культуры розных краін свету паспрыяў конкурс сачыненняў сярод старшакласнікаў “Чаму я мару пабываць ў …”. Конкурсы “Знаўцы геаграфіі “ і геаграфічнае эрудыт – асарці “Вакол свету“ садзейнічалі актывізацыі пазнавальнай і інтэлектуальнай дзейнасці навучэнцаў,стварэнню творчай атмасферы ў вучнёўскім калектыве. Атрыманню вучнямі новых цікавых звестак па прадмету садзейнічала праведзенне геаграфічнай віктарыны “ Па краінам і кантынентам”. Актыўнымі ўдзельнікамі названых мерапрыемстваў былі наступныя вучні : Анісеня О.( 11 кл.), Мітронь А.( 9 кл.), Анісеня В., Жалоба І., Кулініч Ул. ( 8 кл.), Насевіч І., Баранцэвіч Д., Гаварко А. (6 кл. ).

Категория: Мероприятия

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.