Чтение RSS
 
 
 

Патрабаванні да выпускнога экзамену па нямецкай мове

Автор: admin1 от 19-03-2013, 10:40, посмотрело: 7787

37
Патрабаванні да выпускнога экзамену па нямецкай мове
Выпускнікі павінны прадэманстраваць:
- Веданне лексічных адзінак, устойлівых словазлучэнняў, граматычных з’яў прадуктыўнага і рэцэптыўнага мінімумаў, асаблівасцей вымаўлення і рытміка-інтанацыйнага афармлення асноўных камунікатыўных тыпаў сказа, якія прадугледжаны вучэбнай праграмай, і ўменне карыстацца імі;
- Уменне ўспрымаць і разумець маўленне на слых пры непасрэдных зносінахі ў гуказапісе;
- Валоданне маўленнем: уменне весці гаворку, даць параду, выказаць пажаданне; каменціраваць убачанае, пачутае,прачытанае, выкарыстоўваючы асобныя рэплікі разгорнутыяя выказванні; лагічна і паслядоўна рабіць паведамленне і выказваць ацэначныя меркаванні наконт пачутага, прачытанага.Змест выпускнога экзамену па нямецкай мове складаецца з трох этапаў:
Першы этап – гутарка, стымулам да якой з’яўляецца прачытаны тэкст. На гэтым этапе правяраюцца ўменні чытаць, разумець, каменціраваць прачытанае і выказваць меркаванні па атрыманай інфармацыі, разумець маўленне на слых . Сярод заданняў на першым этапе можа быць :”Знайдзі ў тэксце адказ на пытанне…?” і прачытай яго”
Экзаменацыйныя тэксты могуць змяшчаць да 4% незнаёмых слоў, пра значэнне якіх можна здагадацца з кантэксту. У час адказу выпускнік мае права карыстацца тэкстам. Заданні для падрыхтоўкі да гутаркі прапаноўваюцца разам з тэкстам. На экзамене магчымасць карыстацца слоўнікам выключана, бо тэкст трэба разумець у цэлым. І не трэба пужацца слоў, якіх не ведаеш.
Другі этап экзамену – гутарка, стымулам да якой з’яўляецца праслуханы тэкст. Тут правяраюцца ўменні ўспрымаць і разумець маўленне ў гуказапісе, здабываць з праслуханага тэксту інфармацыю і каменціраваць яе. Змест гутаркі павінен даваць уяўленне пра ступень разумення праслуханага тэксту: адэкватнае разуменне тэксту ў цэлым, вызначэнне яго галоўнай ідэі і дэталізацыя тэксту. Напрыклад: хто, што, дзе, куды,навошта?
Пытанні, на якія трэба адказаць пасля праслухоўвання тэксту , уласныя імёны, складаныя для ўспрыняцця словы будуць прапаноўвацца ў друкаванай форме перад праслухоўваннем тэксту. А падчас другога праслухоўвання можна будзе рабіць паметкі.
Трэці этап – гэта гутарка, якую стымулюе сітуацыя зносін. Задачай гэтага этапу з’яўляецца праверка ўменняў маналагічнага і дыялагічнага маўлення. Змест экзаменацыйных заданняў стымулюе да спантаннай гаворкі. Ён уключае ў сябе пытанні-стымулы, рэакцыя на якія патрабуе выкарыстання асобных рэплік і разгорнутых выказванняў адносна пачутага.
Сярод заданняў гэтага этапу могуць быць такія, што абапіраюцца на раней вывучаны матэрыял, або заданні ўдакладняльнага характару, змест якога датычыцца асабістага вопыту старшакласніка.

Категория: Учителю

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.