Чтение RSS
 
 
 

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Автор: admin2 от 27-02-2014, 12:47, посмотрело: 653

0
З 17 па 22 лютага прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры . У школе мы вывучаем родную мову, размаўляем і чытаем на ёй. Але ўсвядоміць значымасць і веліч яе можна толькі тады, калі паглыбляем веды аб ёй, цікавімся крыніцамі духоўнага багацця, культурай Беларусі. Дэвізам тыдня сталі словы Яўгеніі Янішчыц:

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
17 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня, дзе вучні пазнаёміліся з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў аб роднай мове, прыгожай, мілагучнай, яскравай, звонкай..
18 лютага прайшоў Дзень вуснай народнай творчасці “Жывая крыніца”. Для вучняў пачатковых класаў Саўко А.К. праведзены конкурс “Хто на загадкі знойдзе адгадкі”. Вучні 1 – 11 класаў , наведаўшы сельскую і школьную бібліятэкі, адшукалі беларускія прыказкі і прымаўкі.
19 лютага вучні 6 класа пад кіраўніцтвам Міхалоўскай А.С. змаглі паўдзельнічаць у рызыцы – версіі “ Мова кліча…” . Саўко А.К. для вучняў 5 – 11 класаў праведзены літаратурны конкурс “ Хто хоча стаць дзесяцібальнікам”. Атрымалі гэта званне Лічык В., Мешчаракоў М., Лысевіч М, Аляшкевіч У.
20 лютага быў Дзень беларускай мовы . Актыўны ўдзел прынялі ў Міжнародным конкурсе “ Буслік – 2014” настапныя вучні: Рошуль С. ( 4 клас), Лысевіч М. і Навошчык С. ( 5 клас), Аляшкевіч У, Есько П., Гуляй В. ( 7 клас), Ганчарэвіч С., Лічык В., Мешчаракоў М.( 8 клас), Анісеня В.( 9 клас).
21 лютага прайшоў адкрыты мікрафон “ Слова роднае , жывое, гаваркое” для вучняў 5-8 класаў пад дэвізам “Калі хочацца авалодаць нашай мовай, вывучайце яе не па граматыках”. Вучні пад кіраўніцтвам Саўко А.К. стараліся думку не аддзяляць ад справы. Свабодна выказваліся пра роднае слова і мову.
А завяршыўся тыдзень 22 лютага конкурсам чытальнікаў мастацкіх твораў і падвядзеннем вынікаў.

Настаўнік бел. мовы і літ. Саўко А.К.

Категория: Мероприятия

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.