Я вырос здесь, и край мне этот дорог

Автор: admin1 от 1-09-2020, 13:15, посмотрело: 36

0
Я вырос здесь, и край мне этот дорог
Невыпадкова ў Год малой радзімы першы ўрок прайшоў пад назвай ”Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”. Любоў да сваіх блізкіх, прыгожага і мілага роднага краю, сваёй малой радзімы ў жыцці кожнага чалавека –гэта не простыя словы, а тое, што выклікае заўсёды ў нас пачуццё гордасці за свой край, сваю Радзіму, выхоўвае сапраўднымі грамадзянамі.
Матэрыял урока быў накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця гонару за дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, выхаванне грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці . Занятак прайшоў весела, творча, незвычайна. Пранікнёна і ўзнёсла дзеці і настаўнікі чыталі вершы пра свой родны край, расказвалі пра нашы дзяржаўныя сімвалы, адгадвалі загадкі, знаёміліся з дасягненнямі краіны.
З пажаданнямі ўсяго найлепшага адзін аднаму, поспехаў, радасці і здароўя завяршыўся першы ўрок у гэтым навучальным годзе. 
Я вырос здесь, и край мне этот дорог

Категория: Информация

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.