Чтение RSS
 
 
 

Цікавыя факты пра гіганцкія камяні

Автор: admin1 от 14-02-2020, 13:08, посмотрело: 16

0
Цікавыя факты пра гіганцкія камяні


- Самы вялікі ў Беларусі камень знаходзіцца ў наваколлі вёскі Горкі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Даўжынёй 11 метраў, шырынёй - 2,5 метра, па форме ён вельмі нагадвае зубра. А вага таго “звера” – аж 800 тон ! І ўсё гэта – па прыкладных падліках, бо на колькі метраў пад зямлёй “прасеў” камень, дакладна невядома.

- Самы вялікі камень – валун у свеце знаходзіцца ў ЗША – у пустыні на тэрыторыі штата Каліфорнія. Ён нават больш падобны да гіганцкай скалы. Вышыня яго прыкладна з сяміпавярховы дом, а плошча, на якой ён стаіць, больш за 1800 метраў.

- Мінчане могуць ганарыцца самым вялікім музеем валуноў пад адкрытым небам. Аналагічны літоўскі саступае разы ў два па колькасці экспанатаў.

- Адзін з самых ушанаваных ва ўсёй Беларусі полацкі “Барысаў камень” разам з трыма “сабратамі” ў пачатку 1980 –х гадоў знайшлі за межамі горада і толькі потым усталявалі побач з Сафійскім саборам. Многія лічаць яго лячэбным. Перыметр яго складае 8 метраў.

- У Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці энтузіясты так і не знайшлі валун, ля якога французы падчас вайны 1812 года схавалі нарабаваныя ў Маскве скарбы.

- Мала хто ведае пра валун у вёсцы Язна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Ля яго, паводле легенды, вячэраў князь Усяслаў Чарадзей. Сцвярджаюць, што князь з войскам зімаваў у наваколлях вёскі і пад гэтым валуном быў таксама схаваны скарб.

Цікавыя факты пра гіганцкія камяні

Категория: Информация

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.