Чтение RSS
 
 
 

Захаванне правіл бяспечнай жыццядзейнасці

Автор: admin1 от 25-01-2020, 10:39, посмотрело: 15

0
Захаванне правіл бяспечнай жыццядзейнасці

У кожнай групе людзей узнікаюць узаеміны, якія могуць прымаць розныя формы. Пакуль чалавек па прычыне свайго ўзросту не сфарміраваўся як асоба,адносіны ў групе будуць насіць прымітыўны характар. Так, у дзіцячым садку канфлікт у пясочніцы за авалоданне вядзеркам прывядзе да таго, што дужэйшы хлопчык стукне слабейшую дзяўчынку лапаткай па руцэ і забярэ вядзерца. Як бачым гэты канфлікт, які рашаецца на ўзроўні інстынтаў, дакладна так, як гэта адбываецца ў жывельным свеце. Але чалавек тым і адрозніваецца ад жывел, што развіваецца як асоба і ў зносінах з сабе падобнымі павінен прытрымлівацца маральных і этычных правіл,прынятых у грамадстве.
У паўсядзенным жыцці кожны чалавек павінен умець вызначаць з кім мае справу і вясці сябе адпаведна. Калі ваша дзіця ўступіла ў канфлікт з асобай, якая мае злачынныя мэты, то без дапамогі дарослых, а бывае і без міліцыі, не абысціся. Але часта даводзіцца пры вырашэнні канфліктнай сітуацыі прымаць самастойныя рашэнні. Вы, дарослыя, і вашы дзеці павінны памятаць, што, у грамадстве людзей без канфліктаў не абыходзіцца. Сітуацыя,якая з першага погляду ўспрымаецца як крытычная і непаваротная, пасля спакойнага аналізу можа аказацца надуманай і неістотнай. У любым выпадку, спяшацца з вывадамі не патрэбна, а патрэбна падумаць, прааналізаваць, звярнуцца за саветам да дарослых.
Жыцце чалавека складаецца з некаторых этапаў, на кожным з якіх ен аказваецца ў новым акружэнні. Зносіны з’яўляюцца важнай патрэбнасцю чалавека. З узростам асоба праходзіць новыя этапы развіцця, і дружба таксама можа мяняць свае прыярытэты. Але і на больш позніх этапах жыццевага цыкла дружба застаецца важным элементам падтрымкі стабільнасці асобы.
Не менш важным для гарманічнага развіцця асобы з’яўляецца бліжэйшае акружэнне- яго сям’я.
Таму бацькі павінны ведаць сяброў сваіх дзяцей, кантраляваць, чым займаюцца дзеці ў дваровай кампаніі. А заняткі могуць быць самыя разнастайныя : ад вяселых гульняў, да распіцця спіртнога, курэння. Таму ваш савет дзіцяці ў падборы сяброў дапаможа пазбегнуць непрыемных момантаў, канфліктных сітуацый. А прыклад добрых узаемін вашы дзеці павінны бачыць у сям’і. калі вы з павагай адносіцеся да старэйшых, то і вашы дзеці ў сваіх знасінах будуць прытрымлівацца такіх жа правіл.
Хацелася б прыпыніцца на правілах бяспечных паводзін дзяцей ва ўстанове адукацыі. Для захавання правіл бяспечнай жыццядзейнасці ва ўстанове дзеці павінны ведаць: УА- гэта складаны арганізм, бяспека якога залежыць ад зносін чалавека з тэхнікай, электрычнасцю,прыродай, ад зносін аднаго чалавека з другім. Хуткі бег па лесвіцы,штурханне адзін аднаго, сядзенне на падаконніку пры расчыненым акне- гэта самы маленькі пералік таго,што можа прывесці да трагедыі. Кожны настаўнік, які выконвае абавязкі дзяжурнага па УА, сочыць за выкананнем кожным вучнем бяспечных паводзін. Разам з тым вучні часта спрабуюць выконваць спартыўныя практыкаванні ў час перапынку (скачуць на спіну, ставяць падножкі). Таму асабістая бяспека кожнага вучня ў установе адукацыі- гэта вынік паміж вучнямі, да УА як да свайго дома.
Дзецям уласціва пастаяннае жаданне пазнаваць навакольны свет і пераймаць дзеянні дарослых. Назіраючы, як тыя карыстаюцца запалкамі і запальнічкамі, малышы таксама імкнуцца гэта паўтарыць. Да запалак часта дадаюцца цыгарэты. Фінал такіх “забаў” трагічны. Гэта здараецца яшчэ і таму, што для сваіх гульняў дзеці выбіраюць зацішаныя месцы: хлявы, падвалы, гару, будаўнічыя бытоўкі і сенасховішчы, якія з’яўляюцца пажаранебяспечнымі аб’ектамі. Упаўшыя незнарок непатушаныя запалкі, або недакурак прыводзяць да пажараў, таму што ў гэтых месцах знаходзяцца гаручыя або легкаўзгаральныя прадметы.
Сур’езную небяспеку ўяўляюць вырабляемыя падлеткамі прыстасаванні для стральбы(самапалы). Знакамітыя ракеты і дымавухі як крыніца пажараў прынеслі не толькі шмат бед акружаючым,але і вялікія непрыемнасці тым , хто іх вырабляе і іх бацькам, якім даводзіцца кампенсаваць матэрыяльны ўрон.
У апошні час на нашу краіну абрынуўся вал піратэхнічнай прадукцыі. Але вы, бацькі, у першую чаргу павінны ведаць, што яе прымяненне патрабуе ўмення і асцярожнасці, інакш есць рызыка паплаціцца здароўем сваім і акружаючых. Каб не здарылася няшчасце, неабходна ведаць, што вучням прымяняць яе забараняецца.
Жыцце – самае дарагое , што даравана чалавеку. І каб захаваць яго патрэбна прытрымлівацца хаця б самых элементарных правіл паводзін дама, на двары, ва ўстанове адукацыі.
Захаванне правіл бяспечнай жыццядзейнасці

Категория: информация по безопасности

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.