Чтение RSS
 
 
 

Прафілактыка грыпу

Автор: admin2 от 29-10-2013, 11:05, посмотрело: 797

0
З усіх сродкаў прафілактыкі грыпу самым эфектыўным з’яўляецца вакцынацыя. Прышчэпка папярэджвае захворванне на грып у 60 - 95 % дзяцей і дарослых. Мэта вакцынацыі – абараніць людзей з высокай рызыкай развіцця захворвання ці развіцця ўскладненняў пасля грыпу. Пасля прышчэпкі ахоўны ўзровень антыцел супраць вірусаў грыпу захоўваецца 6 – 12 месяцаў.
Крыніцай віруса грыпу з’яўляецца хворы чалавек. Вірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам, таму марлевая павязка павінна быць у першую чаргу на хворым чалавеку, а не на здаровым. Часцей мыйце рукі самі і прывучайце дзяцей да гэтага з ранняга ўзросту. Не забывайце пра праветрыванне – гэта вельмі дзейсна змагаецца з вірусам грыпу.
Асноўныя сімптомы грыпу: дрыжыкі , павышаная тэмпература цела, слабасць, сустаўныя і мышачныя болі, галаўны боль, боль у горле, сухі кашаль, насмарк.
Лячыць грып – значыць стварыць умовы, пры якіх арганізм будзе самастойна змагацца з вірусам. Трэба цёпла апранацца, але ў пакоі павінна быць халаднавата, узмоцнена піць
(кампоты, адвары), пры неабходнасці прымаць гарачкапаніжальныя прэпараты. Немалаважную ролю ў папярэджанні захворвання віруснымі інфекцыямі таксама адыгрывае захаванне асабістай гігіены , здаровы лад жыцця, здаровы сон, загартоўванне, рацыянальнае харчаванне, фізічная актыўнасць.
Теги: грыпу

Категория: Родителям

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.