В рамках Неделя профилактики ВИЧ и борьбы со СПИДом

Автор: admin1 от 25-11-2019, 12:40, посмотрело: 109

0
Тата, мама, я – спартыўная сям’я


Дзеці па сваёй фізіялогіі ў раннім узросце вельмі актыўныя. Яны любяць гуляць у рухомыя гульні, займацца фізічнай культурай. Аднак, як радуюцца дзеці, калі разам з імі гуляюць маці ці тата. Бацькі адразу адклікаюцца на просьбы настаўнікаў паўдзельнічаць у спартландыі, пагуляць у рухомыя гульні, схадзіць у паход.
Нядаўна ў Корнадзьскім дзіцячым садзе - базавай школе прайшла спартландыя пад назвай “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. У спаборніцтве ўдзельнічалі каманды “Зорачка” і “Сонейка”. Перад пачаткам нялёгкай барацьбы ўдзельнікі пажадалі поспеху сапернікам, і спаборніцтва пачалося. У першай эстафеце ”Высып-збяры” перамогу атрымала каманда “Сонейка” і ў трох наступных - таксама, вырваўшыся ўперад на 4 балы. Але каманда “Зорачка” не думала здавацца, сабралася з сіламі і выраўняла падлік у час правядзення эстафет “Скачкі на скакалцы”, “Апрані таварыша”. Весела прайшло спаборніцтва, у якім трэба было падцягнуцца на руках лежачы на гімнастычнай лаўцы, а таксама, калі прыйшлося бацькам круціць абручы. Канешне, перамогу атрымала дружба.
Самым актыўным бацькам былі ўручаны граматы. Усе былі задаволены, атрымалі пазітыўны настрой.
В рамках Неделя профилактики ВИЧ и борьбы со СПИДом

Категория: Спорт для всех, 6-ой день

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.