Чтение RSS
 
 
 

Праект «СГ» да Году малой радзімы «Здабытае страчанае». Бяру ніТКУ і тку...

Автор: admin1 от 25-10-2019, 13:18, посмотрело: 37

0
Ткацтва – гэта, бадай што, адзін з самых даўніх і самых распаўсюджаных на Беларусі відаў народнага мастацтва. Яно добра было вядома нашым продкам як хатняе рамяство. Нічога дзіўнага: уменне ткаць лічылася абавязковым для кожнай сялянкі, і нездарма асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы. Дэкаратыўны эфект і практычныя якасці тканых рэчаў, у першую чаргу паясоў, чатыры гады таму звярнулі на сябе ўвагу Дар’і Баранцэвіч з Корнадзі – чалавека, які з непадробнай цікаўнасцю ставіцца да ўсяго новага. Аднойчы апынуўшыся на курсах па ткацтву і атрымаўшы там пэўныя азы рамяства, Дар’я Валянцінаўна сур’ёзна занялася тэорыяй і практыкай старадаўняй справы. Спачатку разгарнула дзейнасць па аднаўленню ткацтва паясоў пры сельскім клубе, дзе працавала, а з гэтага навучальнага года завіхаецца ў Корнадзьскім ДС БШ разам з рабятамі, што ходзяць да яе на гурток «Калейдаскоп» ад цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Свіслачы. Планы на будучыню, як кажуць, напалеонаўскія: ад аздаблення школьнага музея і аж да выпрацоўкі мясцовых рысаў ткацтва.

Дар’я БАРАНЦЭВІЧ, кіраўнік гуртка «Калейдаскоп» Корнадзьскага ДС БШ:
Праект «СГ» да Году малой радзімы «Здабытае страчанае». Бяру ніТКУ і тку...

– У ткацтве мы сабе дазваляем усё. Бярэм пакрыху ад усіх і робім нешта адметнае, сваё. Радуюць дзеці. Мне падабаецца, як яны разважаюць, гледзячы на рознакаляровыя тканыя ланцужкі. «Што, – пытаюся, – вы бачыце на сваім поясе?» «Поле, усыпанае каласкамі, зярняткі, конікаў, што стракочуць у траве, зоркі, геаметрычныя фігуры... » – адказваюць. Прыгожа! Можна, дарэчы, і словы выткаць....
Чытаць далей

Категория: Информация, Ученикам, Поздравляем, Родителям

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Добавление комментария

Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Введите код: *
Скачать мультфильмы торрент и бесплатно