Чтение RSS
 
 
 

Паважаныя вучні!

Автор: admin1 от 13-05-2019, 17:42, посмотрело: 137

0
Паважаныя вучні!

Школьны музей Ручніка запрашае Вас прыняць удзел у віктарыне “Школьны музей Ручніка: ад сучаснасці да вытокаў”, якая праводзіцца да 25 мая 2019 года.
1. У якім годзе пачаў працаваць музей Ручніка ў Корнадзьскім дзіцячым садзе- базавай школе Свіслацкага раёна?

2. Ці ёсць на тэрыторыі Беларусі музей з такой жа назвай?

3. Які матэрыял першапачаткова выкарыстоўваўся для стварэння ручнікоў?

4. Пра які від ручніка ідзе размова ў вершы?

А колькі іх патрэбна,
Каб пот той выціраць,
Не менш за дзесяць, мусіць,
Каб кожны дзень мяняць.

5. Пра які від ручніка ідзе размова ў вершы?

Не раз жанчына ў поле
Збанок у ім нясла,
Хавала дзесьці ў голлі,
Ад звера берагла.

6. Пра які від ручніка ідзе размова ў вершы?

На ім дзяўчына з хлопцам
Стаялі ў царкве,
Кляліся ў каханні,
У вечным харастве.

7. Як называлася нізкаватая скрынка з пукатым векам, на ножках ці колцах, з ручкамі па баках для захавання пасагу?

8. Дзе ў наш час можна сустрэць ручнікі?

9. Які тып ручнікоў быў пашыраны ў Свіслацкім раёне ў пачатку 20 ст.?

10. Якім ручнікам уласціва вертыкальная кампазіцыя з буйных арнаментальных стылізаваных матываў расліннага характару ?

11. Як называліся баваўняныя ніткі у Свіслацкім раёне?

12. Чалавек – аснова жыцця на зямлі, аснова сям’і, прадаўжэння роду, моцы дзяржавы. Што з’яўлялася сімвалам чалавека на ручніку?

13. Якім сімвалам перадаецца на ручніку вобраз роднай Беларусі?

14. Хто з’яўляецца найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народным мастацтве?

15. Шчасце сям’і, сядзібы, хаты ахоўвалі абярэгі – сімвалы свяшчэнных жывёл і птушак. Які вобраз-абярэг на Свіслаччыне займаў значнае месца?

Пераможцы атрымаюць дыпломы і сувеніры.

Паважаныя вучні!

Категория: Мероприятия, Конкурс

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.