Запрашаем у бібліятэку!

Автор: admin4 от 20-02-2019, 14:51, посмотрело: 384

0
Запрашаем у бібліятэку!


21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, развіцця цікавасці да беларускай мовы і літаратуры ў бібліятэцы ўстановы падрыхтавана выстава кніг да 105-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Вучні могуць пачытаць творы паэта, пазнаёміцца з яго біяграфіяй.
Аркадзь Куляшоў - народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы. Ён нарадзіўся 06.02.1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Куляшоў - аўтар шматлікіх вершаў і паэм. Будучы талент Куляшова праявіўся вельмі рана. Першыя свае вершы паэт напісаў яшчэ ў 7 год. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і магчыма пагэтаму значнае месца ў творчасці А.Куляшова заняла вайна. Аркадзь Куляшоў быў галоўным рэдактарам на кінастудыі “Беларусьфільм” і па яго сцэнарыях створаны кінафільмы “Чырвонае лісце”, “Першыя выпрабаванні” і інш. На вершы паэта напісаны вядомыя песні беларускіх музыкантаў – Песняры “Бывай”, “Алеся” і інш.

Запрашаем у бібліятэку!

Категория: Міжнародны дзень роднай мовы

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.