Чтение RSS
 
 
 

Свята Ведаў сёння ў нас

Автор: admin2 от 3-09-2013, 12:17, посмотрело: 737

0
Свята Ведаў сёння ў нас


Сонечны ранак. 2 верасня .Вучні і іх бацькі, педагогі спяшаюцца ў школу.
У іх вачах , адкрытых для дабра,
так многа сёння радасці адметнай.
Ісці ў школу ім прыйшла пара,
час надышоў ісці ў краіну ведаў.
Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Узняць Дзяржаўны сцяг нашай краіны прадастаўляецца пераможцы рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў Анісені Вераніцы.

Свята Ведаў сёння ў нас


Вучняў , бацькоў, гасцей вітае дырэктар установы адукацыі Рабцава Наталля Аляксееўна. Незвычайны дзень сёння для першакласнікаў, падкрэсліла дырэктар установы, таму што яны ўпершыню прыйшлі ў школу, дзе для іх адкрываецца шлях да роднай беларускай бацькаўшчыны.

Свята Ведаў сёння ў нас


Намеснік начальніка аддзела адукацыі , спорту і турызму Галавач І.А. уручыў грамату за выхаванне дзяцей прыёмнай маці Межанскай В.К.

Свята Ведаў сёння ў нас


Вучні, якія ў час летніх канікул былі задзейнічаны ў палявых работах, узнагароджаны грашовымі прэміямі адміністрацыяй ПП “Новы Двор-Агра”. Не засталіся без падарункаў і вучні 1 класа. Падарачныя наборы яны атрымалі ад разлікова-касавага цэнтра філіяла “Аграпрамбанк”.

Свята Ведаў сёння ў нас


Выступаюць першакласнікі, першая настаўніца, бацькі. З цёплымі словамі віншавання выступаюць будучыя выпускнікі, якія і ўручылі першакласнікам кнігу “Падарунак Прэзідэнта”
І вось, ён, першы школьны званок…

Свята Ведаў сёння ў нас


А званок за парты кліча:
- Добры дзень! У добры час!
Свет бясконцы, таямнічы
Адкрываецца для нас.
…Навучальны год ва ўстанове пачаўся з першага ўрока “Як ты міла майму сэрцу, дарагая Беларусь” .

Категория: Информация

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.