Чтение RSS
 
 
 

Завяршыўся 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах…

Автор: admin4 от 1-11-2018, 13:51, посмотрело: 185

2
Завяршыўся 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах…

На аснове загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.09.2018 г.№ 686 “Аб правядзенні ў 2018/2019 навучальным годзе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах”, загаду аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама ад 04.10.2018 г. №499 “Аб правядзенні 1 і 2 этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах” ва ўстанове адукацыі 20.10.2018 г. і 27.10.2018 г. года праведзены першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
У алімпіядзе па 9 вучэбных прадметах ( руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура, працоўнае навучанне (абслуговая праца, тэхнічная праца), матэматыка і інфарматыка, фізіка, хімія і біялогія прынялі ўдзел 8 вучняў установы. Вучні IX класа Рошуль С., Іскрык К., Лысевіч П., Гуляй М. удзельнічалі ў алімпіядзе па некалькіх вучэбных прадметах.
Вызначыліся пераможцы, якія будуць прадстаўляць установу адукаыцыі на 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах:
- Навошчык Дзіяна, вучаніца VII класа, для ўдзелу ў алімпіядзе па абслуговай працы;
- Лысевіч Павел, Маслоўскі Максім, Гуляй Мікіта вучні IX класа, для ўдзелу ў алімпіядзе па фізічнай культуры і здароўі.

2 этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах адбудзецца:
10-11 лістапада па працоўным навучанні;
17-18 лістапада па фізічнай культуры і здароўі.


Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў!

Категория: Информация

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.