УПК Корнадский детский сад - базовая школа » КАНФЛІКТЫ ПАМІЖ ДАРОСЛЫМІ І ДЗЕЦЬМІ

Чтение RSS
 
 
 

КАНФЛІКТЫ ПАМІЖ ДАРОСЛЫМІ І ДЗЕЦЬМІ

Автор: admin4 от 1-10-2018, 12:07, посмотрело: 18

1
КАНФЛІКТЫ ПАМІЖ ДАРОСЛЫМІ І ДЗЕЦЬМІ


Чаму дзіця хутка стамляецца, становіцца раздражняльным? Чаму яно аддаляецца ад бацькоў і становіцца грубым? Адкуль у яго бярэцца незразумелае нікому пачуццё страху перад адзінотай?
Гэтыя і іншыя пытанні хвалююць як настаўнікаў, так і бацькоў. Узнікненне такіх пытанняў сведчыць аб тым, што дарослы і маленькі чалавек не разумеюць адзін аднаго, іх узаемаадносіны носяць канфліктны характар. Якім жа чынам можна ў сям’і, школе папярэдзіць, знівеліраваць ці ўвогуле зняць канфлікт у той або іншай сітуацыі?
Змены ў паводзінах дзіцяці не адбываюцца без прычын, і амаль усе яны звязаны з узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі развіцця яго арганізма. Бацькі, настаўнікі абавязкова павінны ве-даць гэтыя прычыны і асаблівасці, якія аказваюць значны ўплыў не толькі на фарміраванне асобы, але і на эмацыянальны стан дзіцяці.
Паразважаем аб прычынах з’яўлення канфліктаў паміж дарослымі і дзецьмі. Дзе яно –“джала” канфліктаў? Як яго папярэдзіць?
Разгледзім некалькі псіхалагічных сітуацый і паспрабуем адшукаць асноўныя прычыны іх уз-нікнення.
Сітуацыя 1. Першакласнік Віця прыйшоў са школы дамоў, сеў абедаць. Маці ўважліва пагля-дзела на сына, убачыла ў яго вачах слёзы і спытала:
– Хто цябе пакрыўдзіў?
– Ніхто, – адказаў Віця.
– Не, пакрыўдзіў нехта, я бачу гэта па тваіх вачах! –настойвала маці.
– Ды ніхто мяне не крыўдзіў, – ужо з надрывам у голасе паўтарае хлопчык.
– Добра, я заўтра пайду да настаўніцы і разбяруся з ёй!
– Ды не ж, не, ніхто мяне не крыўдзіў! – крычыць Віця і горка плача.
Прааналізіруем сітуацыю. Што ж адбылося?
Хлопчык знаходзіцца ў стане псіхалагічнага крызісу. Асноўных прычын такога крызісу можа быць дзве. Першая: змена мікрасвету (дом, дзіцячы сад, двор, знаёмыя равеснікі, дарослыя) на макрасвет (сучасная школа з мноствам незнаёмых школьнікаў і дарослых), бязладдзе асабістых адносін да навакольнай рэчаіснасці, якія ён яшчэ не можа рэгуляваць. Гэта абвастрае нервовае на-пружанне дзіцяці, яно хутка стамляецца, адчувае неспакой, у яго на вачах даволі часта “стаяць” слёзы, здаецца, яно вось-вось заплача.
Другая прычына – новы сацыяльны статус – статус вучня. Што гэта азначае? Раней дзіця па-стаянна адчувала ўвагу, дапамогу з боку бацькоў, выхавальнікаў дзіцячага сада і іншых дарослых, цяпер жа яно павінна(!) усё рабіць само: апранацца, вучыць урокі, збіраць падручнікі, несці ранец, сядзець на ўроках, адказваць на пытанні і г.д. Груз непамерна цяжкі дзя маленькага вучня, яго эма-цыянальная напружанасць узрастае, паводзіны рэзка мяняюцца. Яму патрэбна дапамога.
Маці ж, не ведаючы прычын нервовай напружанасці сына, сваёй размовай і пагрозай раза-брацца з настаўніцай, якую ён, напэўна, любіць, пагоршыла і без таго цяжкі псіхічны стан хлопчы-ка. Такім чынам, яна сама падвяла яго да нервовага зрыву.
Вывад. У першыя месяцы знаходжання ў школе першакласнік адчувае псіхалагічны дыскам-форт, яму цяжка і маральна, і фізічна. Настаўнік і асабліва бацькі павінны быць у гэты час больш уважлівымі да дзіцяці, больш ласкавымі, старацца зразумець жыццёвыя складанасці, што ўзніка-юць у маленькага вучня. Гэта дапаможа яму хутчэй выйсці са стану нервовага напружання, якое ў адваротным выпадку можа зацягнуцца на гады.
Сітуацыя 2. Бацькі чацвёртакласніка Колі занепакоены тым, што іх сын амаль перастаў удзельнічаць у сямейных размовах, не дзеліцца ўражаннямі аб школе, сябрах, не расказвае пра свае заняткі і вольны час з такой жа зацікаўленасцю і захапленнем, як і раней. На пытанні адказвае коратка: усё добра, усё нармальна, нічога асаблівага і т. п.
Паспрабуем ацаніць сітуацыю. У дадзеным выпадку дзіця трапіла ў псіхалагічны стан так зва-нага “структурнага голаду”, калі у адносінах да субяседнікаў (бацькоў) адсутнічае праграма размо-вы: няма пра што гаварыць.
У хлопчыка знікла жаданне цесных зносін з бацькамі, нешта яго ў іх узаемаадносінах не зада-вальняе. Часцей за ўсё прычына крыецца ў паводзінах бацькоў. Яны павінны моцна задумацца, “заглянуць” у сябе: як я вяду сябе ў сям’і? Як рзмаўляю па тэлефоне? Як апранаюся? Што гавару пра суседзяў і знаёмых? Што я раблю не так, як трэба? Што менавіта не падабаецца сыну? Адказаўшы на ўсе гэтыя пытані, бацькі змогуць пераадалець бар’ер, які ўзнік ва ўзаемаадносінах з хлопчыкам. Важна памятаць, што дыскамфортны стан “структурнага голаду” дзіцяці можа зацягнуцца, тады працэс адчужанасці “завядзе”яго ў іншае асяроддзе, там ён будзе адчуваць цікавасць да субяседніка. А такімі субяседнікамі могуць аказацца і члены нефармальнай групы, выподковыя знаёмыя.
Вывад. Дзеці цягнуцца да больш блізкага і цеснага кантакту з бацькамі ў тым, калі ім гэта ціка-ва, калі бацькамі можа ганарыцца: “мая мама самая пяшчотная”, “мой тата ўсё-ўсё ўмее рабіць”, “мая бабуля самая справядлівая” і т.п. Паведамляючы з гонарам пра станоўчыя якасці блізкіх ім людзей, дзеці перажываюць эмацыянальны пад’ём. А каб гэты пад’ём меў месца, бацькі павінны “насычаць” дзіця асабістым станоўчым прыкладам ва ўзаемаадносінах у сям’і, выклікаць у яго шчырае захапленне, пачуццё гонару іх паводзінамі і справамі.
Сітуацыя 3. Мама трэцякласніка Валодзі піша: “Мой хлопчык ні ў чым не ведае патрэбы, мы яму ні ў чым не адмаўляем, ва ўсім яго падтрымліваем, стараемся рабіць так, каб ён заўсёды быў спакойны і задаволены. І сын радуе нас сваімі разважаннямі, уменнем імітаваць, капіраваць акцёраў, асабліва камедыйных. Валодзя –таленавіты, добры хлопчык. Аднак у апошні час ён стаў раздражняльным, нястрыманым, яму нічога нельга сказаць, бо ён адразу пачынае крычаць, плакаць, абражае мяне, мужа, бабулю. Растлумачце, што з ім адбываецца?”
У дадзенай сітуацыі відавочны феномен “куміра сям’і”, калі дзіця з’яўляецца цэнтрам увагі і пяшчоты дарослых. Бацькі з самага пачатку нібы “навязалі” свайму нашчадку ролю АДЗІНАГА, каму ўсё дазволена. Пастаянна падкрэсліваючы празмерную каштоўнасць дзіцяці ў сям’і і ствара-ючы з яго куміра, яны сфарміравалі хлопчыка эгацэнтрычным: галоўнае – Я, мае жаданні, мае ін-тарэсы. Распешчаны дарослымі васьмігадовы эгаіст пачынае пры дапамозе капрызаў, зласлівасці, зняваг, настырнасці сцвярджаць сваю ўладу. Якія прычыны прывялі да такой сітуацыі?
Адзін варыянт: кожны дэманструе выключную прыхільнасць да дзіцяці, каб сцвердзіць сваё лідэрства ў сям’і. І чым актыўней праяўленне любові да хлопчыка, тым больш важкі “ўклад” уносіцца ў барацьбе за лідэрства.
Другі варыянт. Дзіця нібы цэментуе ўзаемаадносіны дарослых ў сям’і. Уся ўвага, клопаты скі-раваны на яго, што стварае ўражанне дружнай, адзінай сям’і ў той час, калі паміж дарослымі неабходнага ўзаемаразумення нямі.
Не выключаюцца і іншыя варыянты: дзіця калісьці перанесла цяжкае захворванне, і бацькі па інерцыі працягваюць апекаваць яго, г. зн. гадуюць эгаіста; выхаванне дзяцей у няпоўнай сям’і і да т. п.
Вывад. Бацькі самі ставяць дзіця ў складанае становішча: як толькі яно пачынае ўсведамляць свае дзеянні, яны “адводзяць” яму тую ці іншую ролю (у дадзеным выпадку “куміра сям’і”). Такой можа быць і ролю “лішняга”, “забытага”, “мышкі” і г. д. І нашчадкі вымушаны жыць па зададзе-най ім ролі, паводзіць сябе ў адпаведнасці з тым, што ад іх чакаюць дарослыя. Менавіта ў такіх аб-ставінах надломваецца псіхіка асобы, фарміруюцца негатыўныя якасці характару, закладваецца фундамент будучых псіхалагічна дыскомфортных паводзін дзіцяці ў сям’і, школе, з равеснікамі.
Такім чынам, аналіз псіхалагічных сітуацый паказвае, што веданне бацькамі і настаўнікамі пэўных нюансаў фарміравання асобы малодшага школьніка дазволіць ім пазбегнуць многіх памы-лак у выхаванні дзяцей, папярэдзіць канфлікты ва ўзаемаадносінах з імі.

Категория: ---

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
<
  • Публикаций: 0
  • Комментариев: 0
  • ICQ:
3 октября 2018 15:09

dbfediva

Цитата
  • Группа: Гости
  • Регистрация: --
  • Статус:
 
online cialis <a href="http://valcialisns.com/">cialis generic</a> purchase cialis cialis online cheap

Скачать dle 9.7 бесплатно и без регистрации

Добавление комментария

Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Введите код: *
Скачать мультфильмы торрент и бесплатно