Чтение RSS
 
 
 

Чытаць дзіцяці важна

Автор: admin1 от 17-03-2018, 12:18, посмотрело: 151

0
Чаму важна? Выхаванне дзіцяці пачынаецца з першых пацешак, вершаў, казак, якія ён пачуе, з першай карцінкі, якую ён разгледзіць у кнізе. Для гарманічнага развіцця дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту вельмі важна сумеснае сямейнае чытанне літаратурных твораў. Яно развівае маўленне, спрыяе асаблівым душэўным зносінам дарослага і малога, развіццю фантазіі, вобразнага мыслення, фарміраванню эстэтычнага густу, трэніруе здольнасць ўспрымаць інфармацыю на слых.
Навошта? Падчас чытання адчуванне блізкасці, абароненасці, бяспекі і камфорту будзе стварацца, калі дзіця сядзіць на каленях у мамы ці таты (ці побач з бацькам, прыціснуўшыся да яго). Фарміраванне ў дзіцяці уяўленняў аб яго значнасці магчыма, калі бацькі чытаюць тое, што яму цікава і абмяркоўваюць з ім важныя для яго тэмы.
Разуменне, што такое дабро і зло, сяброўства і здрада, спачуванне, доўг, гонар адбываецца не толькі на прыкладах сітуацый, у якія трапляюць героі кніг, але і ў бачанні адлюстравання гэтых каштоўнасцяў у жыцці дзіцяці. Успрыманне таго, як сябраваць, як дамагацца мэты, як вырашаць канфлікты і інш. Магчыма, калі чытанне дапаўняецца сумесным абмеркаваннем, што спадабалася, што было блізка, напалохала, пацешыла, бачанні аналогіі прачытанага з уласным жыццём малога. Разрадка перажыванняў, страхаў дзіцяці, з якімі не заўсёды ёсць магчымасць справіцца ў звыклай сітуацыі, адбываецца, калі дарослыя неаднаразова па яго просьбе перачытваюць пэўныя сюжэты (або кнігі цалкам).

Категория: Дошкольное образование

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.