Чтение RSS
 
 
 

Перавод выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі

Автор: admin1 от 17-03-2018, 12:17, посмотрело: 122

0
Пунктамі 49-50 главы 5 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150 (далей - Палажэнне), вызначана, што перавод выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца:
-па ініцыятыве законнага прадстаўніка выхаванца;
-у выпадках спынення дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі са згоды законнага прадстаўніка выхаванца.
У выпадку пераводу выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі законны прадстаўнік выхаванца падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі, у якое ён жадае перавесці дзіця, і дакументы, прадугледжаныя пунктам 45 Палажэння:
-заяву законнага прадстаўніка выхаванца;
-накіраванне ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі;
-медыцынскую даведку аб стане здароўя;
-заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для санаторных ясляў-садоў, санаторных дзіцячых садкоў, санаторных груп);
-заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).
Установы дашкольнай адукацыi не маюць права перашкаджаць пераводу выхаванца, законны прадстаўнік якога выявіў жаданне перавесці яго ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі.

Категория: Дошкольное образование

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.