Чтение RSS
 
 
 

Аплата за харчаванне

Автор: admin1 от 17-03-2018, 11:59, посмотрело: 158

0
Аплата за харчаванне выхаванцаў, якія наведваюць ўстанову дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца законнымі прадстаўнікамі на падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 307 "Аб памеры і парадку збірання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі".
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.03. 2014г.
№ 266, у адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, унесены змены і дапаўненні:
1. плата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў памеры 100% ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы;
2. Не спаганяецца: з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей - інвалідаў; (Прадаставіць копію пасведчання)
3. Зніжаецца на 50% для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем; для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў - выхавацеляў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў); (Прадаставіць копію пасведчання)
4. Зніжаецца на 30% для сем'яў, якія маюць 2 дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі; (Падаць даведку аб тым, што дзіця з'яўляецца навучэнцам і атрымлівае дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі)
Аплата законнымі прадстаўнікамі харчавання за 1 дзень знаходжання ў установе дашкольнай адукацыі складае:
• ў групах дашкольнага ўзросту (з 3 да 7 гадоў) - 2 руб.26 к.
Аплата ажыццяўляецца да 25 чысла бягучага месяца.

Категория: Дошкольное образование

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.