Чтение RSS
 
 
 

Для бацькоў будучых першакласнікаў

Автор: admin1 от 17-03-2018, 11:58, посмотрело: 114

0
Прыём дзяцей у першы клас ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г.№ 283.
У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца 6 і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. (Раздзел 8, артыкул 15, пункт 2).
Прыём у першы клас ажыццяўляецца на падставе заявы, напісанай законным прадстаўніком, пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні, а таксама медыцынскай даведкі аб стане здароўя. (Раздзел 8, артыкул 159, пункт 1).
У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі прыём дзяцей у першы клас ажыццяўляецца ў перыяд з 02 чэрвеня па 28 жніўня.
Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.
Пералік дакументаў, неабходных для залічэння ў 1 клас:
1. Заява законных прадстаўнікоў дзіцяці
2. Пасведчанне аб нараджэнні (арыгінал і копія)
3. Медыцынская даведка аб стане здароўя

Категория: Дошкольное образование

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.