Чтение RSS
 
 
 

Сістэма практыкаванняў для вучняў 5 класа па тэме “ Вісы”

Автор: admin1 от 30-12-2017, 11:30, посмотрело: 183

0
Практыкаванні ў вісах выкарыстоўваюцца для развіцця сілы і сілавой вынослівасці, асабліва мышцаў , звязак рук і плечавога пояса, брушнога прэсу, спіны.
1. Віс на сагнутых руках на перакладзіне або гімнастычнай сценцы.
У вісе на гімнастычнай сценцы ( тварам да яе) рукі сагнуты ў лакцевых суставах, кісці рук размешчаны на шырыне плеч на рэйцы гімнастычнай сценкі, локці адведзены назад, грудзі, жывот, ногі кранаюцца рэек сценкі.
2. Падцягванне сагнутых у каленных суставах ног да грудзей у вісе на гімнастычнай сценцы.
Знаходзячыся спіною да гімнастычнай сценкі, узяцца рукамі за рэйку звычайным хватам, на шырыні плеч, максімальна правіснуць, дакранаючыся рэек галавой, плячамі, нагамі. Згібаючы ногі ў каленных суставах, падцягнуць ногі да грудзей на 2-3 секунды і апусціць.
3. Віс на сагнутых руках з падніманнем і апусканнем сагнутых у каленях ног.
Выконваецца на перакладзіне згібаннем ног у тазабедраных і каленных суставах і адначасовым згібаннем рук.
4. Падцягванне ў вісе.
Практыкаванне з’яўляецца сілавым перамяшчэннем цела з нізкага палажэння (віса) у больш высокае (віс на сагнутых руках).Выкарыстоўваецца для развіцця сілы рук і плечавога пояса.

Сістэма практыкаванняў для вучняў 5 класа па тэме “ Вісы”
Сістэма практыкаванняў для вучняў 5 класа па тэме “ Вісы”

Категория: Ученикам

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.