Чтение RSS
 
 
 

Для кемлівых матэматыкаў

Автор: admin1 от 27-10-2017, 12:51, посмотрело: 248

0
Віктарына па матэматыцы

Для вучняў 5-6 класаў

1. Ішла бабуля ў Гродна, а насустрач ёй тры дзядулі. Колькі чалавек ішло ў Гродна?
2. Дваіх гулялі ў шахматы 4 гадзіны. Колькі часу гуляў кожны?
3. Да 7 дадаць 5. Як правільна запісаць: “адзінадццаць” ці “адзінаццаць”?
4. Певень, стоячы на адной назе, важыць 5 кг. Колькі ен будзе важыць, калі будзе стаяць на двух нагах?
5. Шакаладка каштуе 10рублеў і яшчэ палавіну шакаладкі. Колькі каштуе шакаладка?
6. Лічым: 3у квдраце, 5 у квадраце, 7 у квадраце, вугал у квадраце?
7. Сума трох розных лікаў роўна іх здабытку. Назавіце гэтыя лікі.
8. Які лік дзеліцца без астачы на ўсе лікі?
9. У сям’і ў кожнага з шасці братоў па сястры. Колькі дзяцей у сям’і?
10. У клетцы сядзіць 4 кролікі. Чацвера хлопчыкаў купілі па аднаму кроліку, і адзін кролік застаўся ў клетцы. Як гэта магло атрымацца?
11. На стале стаяла 3 шклянкі з ягадамі. Вова з’еў адну шклянку ягад і паставіў яе на стол. Колькі шклянак на стале?
12. У Валі быў цэлы яблык, дзве яго палавінкі і чатыры чацвярцінкі. Кольі яблыкаў было ў Валі?
13. Батон раздзялілі на тры часткі. Колькі зрабілі разрэзаў?
14. На руках 10 пальцаў. Колькі пальцаў на 10 руках?
15. Сума якіх двух цэлых лікаў большая за іх здабытак?
16. Нязнайка ніяк не можа прыдумаць, які знак патрэбна паставіць паміж лічбамі 5 і 6, каб атрымаўся лік большы за 5, але меншы за 6. Дапамажыце Нязнайку.


Жадаю поспехаў! Ваш настаўнік Анціпкіна Н.А.

Категория: ---

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.