Рэспубліка Беларусь з'яўляецца суверэннай дзяржавай ужо амаль 30 гадоў. Як і ў іншых дзяржавах у нашай краіне ёсць свой герб, сцяг, гімн, якія з'яўляюцца адметнай рысай беларусаў. За гэты час наша краіна склалася як незалежная дзяржава са сваім укладам і планамі на будучыню, сваімі дасягненнямі. Разам з тым, цяперашняму пакаленню неабходна памятаць пра гераічную спадчыну былых часоў, гісторыю развіцця краіны, колькі ўжо зроблена за гэты час і колькі яшчэ наперадзе. За час незалежнасці Беларусі сфарміраваліся ўнікальныя традыцыі ў розных сферах жыцця. У нашай краіне штогод праходзяць фестывалі, конкурсы розных узроўняў, спартыўныя спаборніцтвы, да нас едуць турысты. Беларусь хоць і маленькая краіна, але ў яе багатая гісторыя і ёсць што паглядзець і чым ганарыцца.
Вось і навучэнцы VIII-IX класаў дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад-базавая школа" 22 снежня 2020 года ў рамках мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прынялі актыўны ўдзел у сустрэчы па тэме «Я родным краем ганаруся і ведаю - я не адзін”, якая была арганізавана ў фармаце інфарм-дайджэста. Госцем на мерапрыемстве стала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Мешчаракова Валянціна Францаўна.
Ужо па існуючай традыцыі, у рамках блоку ШАГа 1 «МЫ даведваемся» класны кіраўнік Матвейчык І.А.пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:
Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця.
Марафон добрых спраў - наш ўклад у развіццё малой Радзімы.
У рамках ШАГу 2 «Мы разважалі» Валянціна Францаўна ўключылася ў абмеркаванне інфармацыі. Навучэнцы ўспомнілі пра найбольш значныя мерапрыемствы, якія адбыліся ў суверэннай Беларусі за апошнія гады, а таксама пра тое, якіх поспехаў дасягнуў наш рэгіён за 2018- 2020 гады, якія праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Вучні разважалі пра ролю малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека і наадварот, расказвалі пра землякоў, якія ўнеслі свой уклад у развіццё вёскі. У Блоку «Марафон добрых спраў - наш уклад у развіццё малой радзімы» разглядаліся пытанні аб грамадзянскай актыўнасці моладзі, аб клопаце пра састарэлых людзей. Вучаніца 9 класа Навошчык Д. выказала думку аб тым, што год малой радзімы стаў стымулам для навядзення парадку ў населеных пунктах, лесапаркавых зонах, зонах адпачынку.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 «Мы дзейнічаем» Валянціна Францаўна прапанавала вучням адказаць на пытанне: «Калі б вам прадставілася магчымасць зняць фільм пра малую радзіму, пра што б вы расказалі ў ім? Вучні вызначылі напрамкі: клопат пра састарэлых людзей, вынікі ўдзелу ў розных акцыях: «Дзякуй за Перамогу!», «Кветкі Вялікай Перамогі», «Беларусь памятае», “Чысты лес”, пра сваю сям’ю, школьны музей Ручніка, пра гісторыю вёскі праз расказ яе жыхароў, пра творчае жыццё у школе….
Падводзячы вынік занятку, старшакласнікі разважалі аб тым, які уклад кожны можа ўнесці для развіцця краіны, каб традыцыі, створаныя вякамі, захаваліся і памнажаліся, каб кожны помніў гісторыю краіны, таго месца, дзе ён нарадзіўся. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што яны могуць і павінны добра вучыцца, сваімі справамі і ўчынкамі, спартыўнымі дасягненнямі праслаўляць сваю вёску і школу, яны могуць ўдзельнічаць у конкурсах, канферэнцыях, у валанцёрскай рабоце, а скончыўшы школу атрымаць добрую адукацыі і прафесію, магчыма адкрыць нешта новае і важнае для навукі.
Самым важным для дзевяцікласнікаў стала ўручэнне членскіх білетаў ГА "БРСМ". Валянціна Францаўна расказала аб тым часе, калі яна стала членам камсамольскай арганізацыі, паказала камсамольскі білет і значок, які яна захавала як памяць, затым уручыла білеты. Намеснік дырэктара павіншавала дзевяцікласнікаў з уступленнем у грамадскае аб'яднанне "БРСМ", пажадала ім поспехаў у вучобе і справах.
Мерапрыемства завяршылася агульным фотаздымкам на памяць.