Чтение RSS
 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Дзённік Дня родай мовы:віктарына "Ільняная, жытнёвая, сялянская..."

Автор: admin1 от 21-02-2019, 11:55, посмотрело: 69

1
Што можа быць цікавей і лепей? Чаму аддаць перавагу? Віктарыне ці конкурсу? Пагадзіцеся, што праверыць свае веды можна па-рознаму. Віктарына "Ільняная, жытнёвая, сялянская...", прысвечаная Дню роднай мовы, аказалася справай сур'ёзнай.

Дзённік  Дня родай мовы:віктарына "Ільняная, жытнёвая, сялянская..."
Дзённік  Дня родай мовы:віктарына "Ільняная, жытнёвая, сялянская..."

Категория: Міжнародны дзень роднай мовы

 

Дзённік Дня роднай мовы: міні-даследаванне

Автор: admin1 от 21-02-2019, 11:50, посмотрело: 39

3
Цікавы занятак выбралі для сябе навучэнцы 6 класа - пабыцьу ролі міні-даследчыкаў. Вучням удалося сабраць цікавыя выказванні беларускіх аўтараў пра родную мову.
Пераможцамі сталі Іскрык Глеб, Бурак Андрэй, Свістун Лізавета.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваім. (М.Танк)

Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю -
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю

Дзённік Дня роднай мовы: міні-даследаванне
Дзённік Дня роднай мовы: міні-даследаванне

Категория: Міжнародны дзень роднай мовы

 

Акцыя "Размаўляем па-беларуску"

Автор: admin1 от 21-02-2019, 11:42, посмотрело: 44

0
21 лютага праходзіць акцыя "Размаўляем па-беларуску". Вучні, педагогі вядуць дыялог на роднай мове.

Акцыя "Размаўляем па-беларуску"

Категория: Міжнародны дзень роднай мовы, акции

 

Дзённік Дня роднай мовы: інфармацыйная гадзіна "21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы"

Автор: admin1 от 21-02-2019, 11:39, посмотрело: 44

0
З гонарам пра родную мову гаварылі навучэнцы 9 класа на тэматычнай інфармацыйнай гадзіне, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Я-беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую , і здаля.
Цікава было папоўніць скарбонку сваіх ведаў пра гісторыю і традыцыі свята, успомніць выказванні вядомых людзей пра мову.
"Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць," - пісала Цётка. Напамінкам служаць словы Уладзіміра Караткевіча: "Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову - усё згубіў".

Категория: Міжнародны дзень роднай мовы

 

Дзённік Дня роднай мовы: конкурс чытальнікаў "І мову родную люблю я..."

Автор: admin1 от 21-02-2019, 11:21, посмотрело: 37

0
Сярод навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх аўтараў "І мову родную люблю я..."
Пераможцамі ў конкурсе сталі Наумік Ульяна (3 клас), Шуруеў Даніла (3 клас), Баркоўская Карына (2 клас).
Дзённік Дня роднай  мовы: конкурс чытальнікаў "І мову родную люблю я..."
Дзённік Дня роднай  мовы: конкурс чытальнікаў "І мову родную люблю я..."

Категория: Міжнародны дзень роднай мовы

 
 

Запрашаем у бібліятэку!

Автор: admin4 от 20-02-2019, 14:51, посмотрело: 37

0
Запрашаем у бібліятэку!


21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, развіцця цікавасці да беларускай мовы і літаратуры ў бібліятэцы ўстановы падрыхтавана выстава кніг да 105-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Вучні могуць пачытаць творы паэта, пазнаёміцца з яго біяграфіяй.
Аркадзь Куляшоў - народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы. Ён нарадзіўся 06.02.1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Куляшоў - аўтар шматлікіх вершаў і паэм. Будучы талент Куляшова праявіўся вельмі рана. Першыя свае вершы паэт напісаў яшчэ ў 7 год. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і магчыма пагэтаму значнае месца ў творчасці А.Куляшова заняла вайна. Аркадзь Куляшоў быў галоўным рэдактарам на кінастудыі “Беларусьфільм” і па яго сцэнарыях створаны кінафільмы “Чырвонае лісце”, “Першыя выпрабаванні” і інш. На вершы паэта напісаны вядомыя песні беларускіх музыкантаў – Песняры “Бывай”, “Алеся” і інш.

Запрашаем у бібліятэку!

Категория: Міжнародны дзень роднай мовы

 
 

да Міжнароднага дня роднай мовы

Автор: admin4 от 20-02-2019, 13:27, посмотрело: 57

2
Паважаныя вучні, педагогі, бацькі. 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Запрашаем прыняць удзел у акцыі "Размаўляем па-беларуску".



да Міжнароднага дня роднай мовы

Категория: Міжнародны дзень роднай мовы