Чтение RSS
 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту
 

Год Культуры – год перамог для Лысевіча Мікіты

Автор: admin1 от 3-02-2017, 10:33, посмотрело: 44

Мінулы Год культуры быў насычаны і багаты на падзеі не толькі для ўстановы адукацыі, але і яе асобных вучняў.
Вучань 8 класа Лысевіч Мікіта стаў пераможцам у рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Я люблю цябе, Беларусь”, за што атрымаў дыплом 1 ступені. Дыплом 2 ступені атрыманы вучнем у рэспубліканскім конкурсе творчых работ “Чыстыя сэрцы роднай зямлі” ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Спецыяльнага дыплома ўдастоены Мікіта як удзельнік шоу-праграмы “Фестываль мастацтваў”, што адбыўся ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”.
Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Мікіта і прызнаны пераможцам дыстанцыйнага праекта “Стартап-фэст”Спадчына.tut” у намінацыі “Спадчын(а)рт- тур”.
Дыпломам 1 ступені ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” ўзнагароджаны навучэнецяк пераможца абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння” ў намінацыі “Тэатральная творчасць “.
Дыплом 1 ступені атрыманы вучнему раённым этапе абласной краязнаўчай экспедыцыі “ Улочками старинного города”, прысвечанай Году культуры, і ў раённым літаратурна-краязнаўчым конкурсе “Свіслаччына, я цябе вітаю!”

Категория: год культуры итоги 2016 в учреждении