Чтение RSS
 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Суботнім дзяньком

Автор: admin1 от 12-01-2019, 12:58, посмотрело: 7

0
Зімовае надвор'е 12 студзеня парадавала вучняў і бацькоў. 9 навучэнцаў прынялі ўдзел у раённым этапе спаборніцтваў "Снежны снайпер". Трэба было набрацца смеласці, каб з'ехаць з горкі. У конкурсе "Каляровыя фарбы снегу" мальбертам для малявання паслужыў снег. Прыемна праехацца і на лыжах.

Суботнім дзяньком
Суботнім дзяньком

Суботнім дзяньком

Суботнім дзяньком
Суботнім дзяньком

Суботнім дзяньком
Суботнім дзяньком




Категория: 6-ой день, Школьная зима 2018

 

Шосты школьны дзень, 12 студзеня

Автор: admin1 от 12-01-2019, 09:54, посмотрело: 15

0
12 студзеня 2019 года прапануе прыняць удзел:
- у раённым этапе спаборніцтваў "Снежны снайпер";
- у свяце "Зімовыя забавы";
- у конкурсе малявання карцін "Зімовыя забавы";
- у "Корнадзьскай лыжні-2018 год"

Категория: 6-ой день

 

Творчая майстэрня Дзеда Мароза працягваецца

Автор: admin1 от 15-12-2018, 12:36, посмотрело: 21

1
15 снежня працягвала сваю работу творчая майстэрня Дзеда Мароза. На гэты раз навучэнцы былі заняты падрыхтоўкай падарункаў для жыхароў аграгарадка Корнадзь.

Творчая майстэрня Дзеда Мароза працягваецца
Творчая майстэрня Дзеда Мароза працягваецца

Категория: 6-ой день

 

Cубота, 15 снежня, прапануе

Автор: admin1 от 13-12-2018, 16:50, посмотрело: 21

1
Унутрышкольныя спаборніцтвы па спартыўных гульнях
Пачатак: 10.00
Удзельнікі: навучэнцы 6,7 класаў
Месца правядзення: спартыўная зала
Адказны: Федаровіч Р.І.

Майстэрня Дзеда Мароза
Пачатак: 11.00
Удзельнікі: навучэнцы 2,3 класаў
Месца правядзення: кабінет пачатковых класаў
Адказны: Жалоба А.М.

Категория: 6-ой день

 

Праца і спартыўныя гульні ў радасць

Автор: admin1 от 10-12-2018, 10:43, посмотрело: 20

1
У суботу для навучэнцаў установы адукацыі працягвала працаваць Навагодняя майстэрня Дзеда Мароза. Выраб карункавых сняжынак, навагодніх сувеніраў, цацак на ёлку - цэлае мора захапленняў для дзетвары.
Не менш захапляльнай стала і гульнёвая мазаіка "Мой вясёлы мяч".

Категория: 6-ой день

 

Cубота, 8 снежня, прапануе

Автор: admin1 от 7-12-2018, 16:18, посмотрело: 28

1
Удзел у раённым этапе інтэлектуальна-займальнай гульні "Піянерскі КВІЗ"
Месца правядзення: Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г.Свіслач
Пачатак: 10.30.
Удзельнікі: навучэнцы 6,7 класаў
Адказны: Жалоба А.М.

Удзел у онлайн фотамарафоне "Конфетти"
Месца правядзення: кабінет пачатковых класаў
Пачатак: 11.00
Удзельнікі: навучэнцы 2,3 класаў
Адказны: Карцялёва Л.С.

Гульнёвая мазаіка "Мой вясёлы мяч"
Пачатак:10.00
Месца правядзення: спартыўная зала
Удзельнікі: навучэнцы 6-9 класаў
Адказны: Федаровіч Р.І.

Категория: 6-ой день

 

Субота, 1 снежня , прапануе

Автор: admin1 от 30-11-2018, 10:17, посмотрело: 36

1
Субота, 1 снежня , прапануе, у межах Сусветнага дня барацьбы са СНІДам
- для вучняў 2, 3 класаў - конкурс малюнкаў "Фарбы здароўя"
Месца правядзення: кабінет пачатковых класаў
Час правядзення: 11.00
Адказныя: Карцялёва Л.С., Жалоба А.М.

- для вучняў 6, 7 класа - відэалекторый па праблеме ВІЧ-СНІДу
Месца правядзення: кабінет філалогіі
Час правядзення: 10.00
Адказныя: Арабей А.У.

- для бацькоў навучэнцаў 9 класа: "Вечар пытанняў і адказаў
"Чаму дзеці пачынаюць курыць, спрабуюць спіртное або наркотыкі"

Месца правядзення: кабінет фізікі
Час правядзення:12.00
Адказныя: Міхалоўская А.С., Арабей А.У.

Категория: 6-ой день

 

Школа майстроў адкрыла сезон

Автор: admin1 от 24-11-2018, 13:20, посмотрело: 40

0
У апошнюю суботу лістапада навучэнцы 6,7 класаў установы адукацыі з задавальненнем працавалі ў "Школе майстроў" пад дэвізам "Новы Год ідзе ў госці!". Прадуктам працы сталі карункавыя сняжынкі, незвычайныя снегураты, пушыстыя елачкі.
Творчая майстэрня "Гэта робім мы самі,сваімі рукамі!" запрасіла на працу навучэнцаў 2,3 класаў. Як вынік - адмысловыя тварыкі парасятак - сімвала надыходзячага Новага года
Школа майстроў  адкрыла сезон
Школа майстроў  адкрыла сезон

Категория: 6-ой день

 

Субота, 24 лістапада , прапануе

Автор: admin1 от 21-11-2018, 17:52, посмотрело: 52

1
24 лістапада, у суботу адбудуцца:
Школа майстроў "Новы Год ідзе ў госці!"
Удзельнікі: навучэнцы 6,7 класаў
Пачатак: 10.00
Адказны: Арабей А.У.
Творчая майстэрня "Гэта робім мы самі,сваімі рукамі!"
Удзельнікі: навучэнцы 2,3 класаў
Пачатак: 11.00
Адказны: Карцялёва Л.С.

Категория: 6-ой день

 

22.09.2018

Автор: admin4 от 21-11-2018, 09:46, посмотрело: 36

1
Запрашаем на міні-трэнінг "Складальнікі выхавання: ветлівасць, карэктнасць, цярпімасць, сціпласть, тактоўнасць"

КАНФЛІКТЫ ПАМІЖ ДАРОСЛЫМІ І ДЗЕЦЬМІ


Чаму дзіця хутка стамляецца, становіцца раздражняльным? Чаму яно аддаляецца ад бацькоў і становіцца грубым? Адкуль у яго бярэцца незразумелае нікому пачуццё страху перад адзінотай?
Гэтыя і іншыя пытанні хвалююць як настаўнікаў, так і бацькоў. Узнікненне такіх пытанняў сведчыць аб тым, што дарослы і маленькі чалавек не разумеюць адзін аднаго, іх узаемаадносіны носяць канфліктны характар. Якім жа чынам можна ў сям’і, школе папярэдзіць, знівеліраваць ці ўвогуле зняць канфлікт у той або іншай сітуацыі?
Змены ў паводзінах дзіцяці не адбываюцца без прычын, і амаль усе яны звязаны з узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі развіцця яго арганізма. Бацькі, настаўнікі абавязкова павінны ве-даць гэтыя прычыны і асаблівасці, якія аказваюць значны ўплыў не толькі на фарміраванне асобы, але і на эмацыянальны стан дзіцяці.
Паразважаем аб прычынах з’яўлення канфліктаў паміж дарослымі і дзецьмі. Дзе яно –“джала” канфліктаў? Як яго папярэдзіць?
Разгледзім некалькі псіхалагічных сітуацый і паспрабуем адшукаць асноўныя прычыны іх уз-нікнення.
Сітуацыя 1. Першакласнік Віця прыйшоў са школы дамоў, сеў абедаць. Маці ўважліва пагля-дзела на сына, убачыла ў яго вачах слёзы і спытала:
– Хто цябе пакрыўдзіў?
– Ніхто, – адказаў Віця.
– Не, пакрыўдзіў нехта, я бачу гэта па тваіх вачах! –настойвала маці.
– Ды ніхто мяне не крыўдзіў, – ужо з надрывам у голасе паўтарае хлопчык.
– Добра, я заўтра пайду да настаўніцы і разбяруся з ёй!
– Ды не ж, не, ніхто мяне не крыўдзіў! – крычыць Віця і горка плача.
Прааналізіруем сітуацыю. Што ж адбылося?
Хлопчык знаходзіцца ў стане псіхалагічнага крызісу. Асноўных прычын такога крызісу можа быць дзве. Першая: змена мікрасвету (дом, дзіцячы сад, двор, знаёмыя равеснікі, дарослыя) на макрасвет (сучасная школа з мноствам незнаёмых школьнікаў і дарослых), бязладдзе асабістых адносін да навакольнай рэчаіснасці, якія ён яшчэ не можа рэгуляваць. Гэта абвастрае нервовае на-пружанне дзіцяці, яно хутка стамляецца, адчувае неспакой, у яго на вачах даволі часта “стаяць” слёзы, здаецца, яно вось-вось заплача.
Другая прычына – новы сацыяльны статус – статус вучня. Што гэта азначае? Раней дзіця па-стаянна адчувала ўвагу, дапамогу з боку бацькоў, выхавальнікаў дзіцячага сада і іншых дарослых, цяпер жа яно павінна(!) усё рабіць само: апранацца, вучыць урокі, збіраць падручнікі, несці ранец, сядзець на ўроках, адказваць на пытанні і г.д. Груз непамерна цяжкі дзя маленькага вучня, яго эма-цыянальная напружанасць узрастае, паводзіны рэзка мяняюцца. Яму патрэбна дапамога.
Маці ж, не ведаючы прычын нервовай напружанасці сына, сваёй размовай і пагрозай раза-брацца з настаўніцай, якую ён, напэўна, любіць, пагоршыла і без таго цяжкі псіхічны стан хлопчы-ка. Такім чынам, яна сама падвяла яго да нервовага зрыву.
Вывад. У першыя месяцы знаходжання ў школе першакласнік адчувае псіхалагічны дыскам-форт, яму цяжка і маральна, і фізічна. Настаўнік і асабліва бацькі павінны быць у гэты час больш уважлівымі да дзіцяці, больш ласкавымі, старацца зразумець жыццёвыя складанасці, што ўзніка-юць у маленькага вучня. Гэта дапаможа яму хутчэй выйсці са стану нервовага напружання, якое ў адваротным выпадку можа зацягнуцца на гады.
Сітуацыя 2. Бацькі чацвёртакласніка Колі занепакоены тым, што іх сын амаль перастаў удзельнічаць у сямейных размовах, не дзеліцца ўражаннямі аб школе, сябрах, не расказвае пра свае заняткі і вольны час з такой жа зацікаўленасцю і захапленнем, як і раней. На пытанні адказвае коратка: усё добра, усё нармальна, нічога асаблівага і т. п.
Паспрабуем ацаніць сітуацыю. У дадзеным выпадку дзіця трапіла ў псіхалагічны стан так зва-нага “структурнага голаду”, калі у адносінах да субяседнікаў (бацькоў) адсутнічае праграма размо-вы: няма пра што гаварыць.
У хлопчыка знікла жаданне цесных зносін з бацькамі, нешта яго ў іх узаемаадносінах не зада-вальняе. Часцей за ўсё прычына крыецца ў паводзінах бацькоў. Яны павінны моцна задумацца, “заглянуць” у сябе: як я вяду сябе ў сям’і? Як рзмаўляю па тэлефоне? Як апранаюся? Што гавару пра суседзяў і знаёмых? Што я раблю не так, як трэба? Што менавіта не падабаецца сыну? Адказаўшы на ўсе гэтыя пытані, бацькі змогуць пераадалець бар’ер, які ўзнік ва ўзаемаадносінах з хлопчыкам. Важна памятаць, што дыскамфортны стан “структурнага голаду” дзіцяці можа зацягнуцца, тады працэс адчужанасці “завядзе”яго ў іншае асяроддзе, там ён будзе адчуваць цікавасць да субяседніка. А такімі субяседнікамі могуць аказацца і члены нефармальнай групы, выподковыя знаёмыя.
Вывад. Дзеці цягнуцца да больш блізкага і цеснага кантакту з бацькамі ў тым, калі ім гэта ціка-ва, калі бацькамі можа ганарыцца: “мая мама самая пяшчотная”, “мой тата ўсё-ўсё ўмее рабіць”, “мая бабуля самая справядлівая” і т.п. Паведамляючы з гонарам пра станоўчыя якасці блізкіх ім людзей, дзеці перажываюць эмацыянальны пад’ём. А каб гэты пад’ём меў месца, бацькі павінны “насычаць” дзіця асабістым станоўчым прыкладам ва ўзаемаадносінах у сям’і, выклікаць у яго шчырае захапленне, пачуццё гонару іх паводзінамі і справамі.
Сітуацыя 3. Мама трэцякласніка Валодзі піша: “Мой хлопчык ні ў чым не ведае патрэбы, мы яму ні ў чым не адмаўляем, ва ўсім яго падтрымліваем, стараемся рабіць так, каб ён заўсёды быў спакойны і задаволены. І сын радуе нас сваімі разважаннямі, уменнем імітаваць, капіраваць акцёраў, асабліва камедыйных. Валодзя –таленавіты, добры хлопчык. Аднак у апошні час ён стаў раздражняльным, нястрыманым, яму нічога нельга сказаць, бо ён адразу пачынае крычаць, плакаць, абражае мяне, мужа, бабулю. Растлумачце, што з ім адбываецца?”
У дадзенай сітуацыі відавочны феномен “куміра сям’і”, калі дзіця з’яўляецца цэнтрам увагі і пяшчоты дарослых. Бацькі з самага пачатку нібы “навязалі” свайму нашчадку ролю АДЗІНАГА, каму ўсё дазволена. Пастаянна падкрэсліваючы празмерную каштоўнасць дзіцяці ў сям’і і ствара-ючы з яго куміра, яны сфарміравалі хлопчыка эгацэнтрычным: галоўнае – Я, мае жаданні, мае ін-тарэсы. Распешчаны дарослымі васьмігадовы эгаіст пачынае пры дапамозе капрызаў, зласлівасці, зняваг, настырнасці сцвярджаць сваю ўладу. Якія прычыны прывялі да такой сітуацыі?
Адзін варыянт: кожны дэманструе выключную прыхільнасць да дзіцяці, каб сцвердзіць сваё лідэрства ў сям’і. І чым актыўней праяўленне любові да хлопчыка, тым больш важкі “ўклад” уносіцца ў барацьбе за лідэрства.
Другі варыянт. Дзіця нібы цэментуе ўзаемаадносіны дарослых ў сям’і. Уся ўвага, клопаты скі-раваны на яго, што стварае ўражанне дружнай, адзінай сям’і ў той час, калі паміж дарослымі неабходнага ўзаемаразумення нямі.
Не выключаюцца і іншыя варыянты: дзіця калісьці перанесла цяжкае захворванне, і бацькі па інерцыі працягваюць апекаваць яго, г. зн. гадуюць эгаіста; выхаванне дзяцей у няпоўнай сям’і і да т. п.
Вывад. Бацькі самі ставяць дзіця ў складанае становішча: як толькі яно пачынае ўсведамляць свае дзеянні, яны “адводзяць” яму тую ці іншую ролю (у дадзеным выпадку “куміра сям’і”). Такой можа быць і ролю “лішняга”, “забытага”, “мышкі” і г. д. І нашчадкі вымушаны жыць па зададзе-най ім ролі, паводзіць сябе ў адпаведнасці з тым, што ад іх чакаюць дарослыя. Менавіта ў такіх аб-ставінах надломваецца псіхіка асобы, фарміруюцца негатыўныя якасці характару, закладваецца фундамент будучых псіхалагічна дыскомфортных паводзін дзіцяці ў сям’і, школе, з равеснікамі.
Такім чынам, аналіз псіхалагічных сітуацый паказвае, што веданне бацькамі і настаўнікамі пэўных нюансаў фарміравання асобы малодшага школьніка дазволіць ім пазбегнуць многіх памы-лак у выхаванні дзяцей, папярэдзіць канфлікты ва ўзаемаадносінах з імі.

Категория: 6-ой день

 
Назад Вперед