Чтение RSS
 
 
 

Экскурсія


Экскурсія “Музей у чамадане
Скачать здесь
Ekskursya-muze-Ruchnka.pdf [548,79 Kb] (cкачиваний: 9)











Экскурсія



Увішная, як маладуха,

Жыла тут бабка-папрадуха.

Ёй, руплівай папрадусе,

Не было спачыну, мусіць, -

Дзень і ночку шчыравала,

Нітак тоненькіх напрала.



Самапрадка ля акна –

Як той чмель, гула яна.

І матала, і круціла

Пражу-ніткі матавіла.





















У куточку хаты

Прасніца стаяла.

Бабцы кужаль прасці

Дачка дапамагала.



















Ставіла новыя

Кросенцы кляновыя.

Хутка бегаў чаўнок,

Рабіў тоненькі радок.

Бёрда ўмела, бёрда дбала

Той радочак прыціскала.




















Зімку ўсю бабуля ткала,

Ткала, ціха прымаўляла:

- Ручнікоў натку,

Панясу на раку,

У ваду намачу,

Пранікам адкалачу.

Панясу на сенажаць –

Хай на сонцы паляжаць.

Пабялеюць ручнікі

На травіцы ля ракі.

Выйшлі з іх ручнікі,

Ручнікі-веселякі.


















Хто іх мову разумее,

Па нітачках чытаць умее –

Пра жыццё людзей раскажуць,

На малюнку ўсё пакажуць.

Кожны свой малюнак мае,

Той, хто ўмее, той чытае:

Вышывалі галубкоў,

Дзе ў сям’і была любоў

І павага да бацькоў.


















А, заходзячы ў святліцу,

Што ты ўбачыш там?

Бажніцу!




















Ручнік на бажніцы

Набожнікам звалі,

І покуць у хаце ім аздаблялі.

Гэты – просты “уцірач”,

А вось гэты – “трапкач”.

















Многа людзі працавалі:

Сеялі, палолі, рвалі,

Як вялося здавён,

Шаўкавісты лён.

Пражу пралі, кросны ткалі.

Выйшлі просцілкі на славу –

Хоць на ложак, хоць на лаву.





































Сурвэткі, саматканыя сувоі

Ляжаць на ложку

Пышнаю гарою.

Сувоі бабка выткала начамі.

Іх у музеі бачыце вы самі.






















Здзівіць, нават незнарок

І вось гэты дыванок:

Яркі, рознакаляровы,

І праз сто гадоў – як новы!

















Вабіць ходнік паласаты –

Даўні ўбор вясковай хаты.

На ходнічак аж боязна ступіць –

Вясёлкаю нябеснай зіхаціць.



А вось абрус, сняжысты дабяла.

Яго да свята бабка берагла.

Начэй не спала, вышывала

“Цвяток радзімы васілька”.

















Пакуль святочных дзён чакала,

Уборы-строі рыхтавала.



Як сапраўдны мастак,

Ткала бабка андарак.

Фартух, кашулю вышывала,

Кветачкамі аздабляла.

Над мужчынскаю сарочкай

Не адну сядзела ночку.
















У строях маляўнічых беларускіх,

Пры паясочках тканых,

Пекна-вузкіх,

Ішла жанчына,

Побач з ёю – дзеткі.

Прыбраныя, як веснавыя кветкі.

















Спаднічку, фартушок, кашулю

Дачушцы вышыла матуля.

А сыночку – каўнерык на сарочку.



Ёсць словы ў нас –

“жыццё” і “жыта”.

Іх час не возьме ў забыццё,

Бо жыта – хлеб,

Святы набытак,

А хлеб для нас усіх – жыццё.



Пшанічны колас важкі самы,

Калі даспее ў жніўны час.

Пшанічны колас шчодры самы –

Частуе белым хлебам нас.



Не адзін нажаў снапок

Востра зублены сярпок.

Жыта жаў, пшаніцу жаў,

Пад страхой не сумаваў.

Па таку хадзілі,

Збожжа малацілі,

Збожжа малацілі,

Цэпам калацілі.



У сіце бабка муку прасявала,

А ў маслабойцы масла збівала.

Масла, смятану ў муку дабаўляла.

Каравай у печ садзіла

Гасцей частавала.



Заўсёды ля печы

Гаршкі, чыгункі,

Мурзатыя, пузатыя чараўнікі.

Былі на канапцы,

Былі на кружанцы,

Былі на пажары, былі на базары.

Дровы палілі – варылі, кармілі,

А сталі старымі –

Мы іх не забылі.



Дзед у залатым капелюшы

Умела плёў лазовыя кашы.

Пад бульбу пойдуць кошыкі, пад зёлкі,

Маленькі ж кош –

Камусьці дар пад ёлку.

Усё ўмеў дзед. Без лішніх слоў

Лыка драў і лапці плёў

Для сябе, сыноў і ўнукаў –

Абуваў такой навукай.

















Працы шмат было, паверце,

Нашы продкі ўсё маглі.

Каб лягчэй жылося ўнукам,

Рэчы ў спадчыну ішлі.



Шмат мінула з таго часу,

Лепш мы сталі жыць за іх.

Паважайце, калі ласка,

І бабулек, і дзядкоў сваіх.



Паважайце іх за працу,

Распытайце пра іх быт,

Каб было вам што пакінуць

Для прапраўнукаў сваіх.



Шчодрым дамашнім Богам

Трымае дзяўчына бохан –

Па зярнятку з вякоў назапашаны,

У дзяжы ліхалецяў заквашаны,

Замяшаны на мудрасці, поце,

І апалены духам на подзе жыцця.

Калі выпадзе з рук – абдзьмухніце,

Не кідайцеся ім, не тапчыце,

Кожную крошку яго беражыце.

Каб ён вечна вам пах родным полем,

Баравінай, зялёнай лагчынай

І рукамі матулі…

Айчынай!


















Паважаем мы навукі,

Але вельмі цэнім рукі,

Што нястомна так працуюць

Шыюць, жнуць, плятуць, фарбуюць.



Нямала ў нас працаўнікоў,

Дасціпны ў нас народ –

З душой, з гарачым сэрцам,-

Няма ім перашкод.